ГалоўнаяМерапрыемствыПраз пакуты – да шчасця
Запрашаем юных сяброў кнігі на музейныя заняткі “Псалтыр – першая кніга Францыска Скарыны”
“Цікава пачытаць” па кнізе “Сказки про зверей”

Праз пакуты – да шчасця

Праз пакуты – да шчасця
Іншыя Мерапрыемствы
17 жніўня – 29 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 17 жніўня па 29 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Праз пакуты – да шчасця”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння драматурга, празаіка, публіцыста Алеся Махнача (1922–2001).

Алесь (Аляксандр Іванавіч) Махнач належаў да таго пакалення пісьменнікаў, творчы і жыццёвы шлях якога склаўся пад уздзеяннем нялёгкіх, але гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 1941 г. удзельнічаў у абароне Брэсцкай крэпасці, быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. Пасля вызвалення з канцэнтрацыйнага лагера ў 1945 г. знаходзіўся на лячэнні ў ваенных шпіталях, застаўся інвалідам.

Літаратурную дзейнасць А. Махнач пачынаў вершамі, аднаактовымі п’есамі. Пісаў пераважна для дзяцей, шмат увагі аддаваў асэнсаванню героікі Вялікай Айчыннай вайны. У творчым калейдаскопе пісьменніка – п'есы, сцэнкі, камедыі, скетчы, інтэрмедыі, драматычныя, празаічныя і вершаваныя творы, краязнаўчыя і публіцыстычныя нарысы. Некаторыя яго творы перакладаліся, ставіліся ў тэатрах, на беларускім радыё і тэлебачанні.

Экспазіцыя знаёміць з жанравай разнастайнасцю твораў пісьменніка. Многія з іх увайшлі ў зборнікі, некаторыя друкаваліся асобна або ў перыядычных выданнях. Да ўвагі наведвальнікаў – “Драматычныя мініяцюры”, “Да пары збан ваду носіць…”, “Усе ідуць у нагу”, “Мы будзем жыць”, “Дзеці крэпасці”, “Няхай красуе жыццё”, “Камандзір Усходняга форта”, з серыі “Ведаць свой край Беларусь” – краязнаўчыя нарысы “Нізок”, “Забалацце” і інш.

Асобны раздзел выстаўкі – матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях А. Махнача.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам