ГалоўнаяМерапрыемствыКраявіды Гродзенскай пушчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Святочная планёрка ў Нацыянальнай бібліятэцы
Круглы стол “Кнігі і людзі”: да 100-годдзя Сцяпана Александровіча

Краявіды Гродзенскай пушчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Краявіды Гродзенскай пушчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя Мерапрыемствы
23 снежня – 20 сакавіка
Дата правядзення
12.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

23 снежня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі “Зялёны позірк”.

Фотавыстаўка пазнаёміць гледача з унікальнай і разнастайнай флорай і фаўнай Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Гродзенская пушча» – аднаго з найбольш экалагічна чыстых месцаў у Беларусі.

У экспазіцыі – лясныя і лугавыя экасістэмы, рэдкія расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, чароўныя віды з вышыні птушынага палёту на захапляльныя панарамы ракі Нёман і яе прытокаў, рэк Чорная Ганча, Асташанка і Ласасянка. Не пакінуць абыякавымі гледачоў і здымкі Аўгустоўскага канала.

Аўтары – Сяргей ПлыткевічДзмітрый ГурыновічНаталля і Сяргей Марозавы – дзеляцца з гледачамі фотапозіркамі на ўнікальныя прыродныя аб’екты Беларусі. Іх работы ўражваюць сваёй яркасцю, сакавітасцю і натуральнасцю момантаў, маштабнасцю панарам і разнастайнасцю краявідаў.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі фотаздымкі – вынік плённай працы ўдзельнікаў праекта-экспедыцыі “Зялёны позірк” па рэках Гродзенскай пушчы. Асноўнай мэтай выстаўкі з’яўляецца жаданне прыцягнуць увагу да прыродаахоўнай тэрыторыі, заахвоціць гледачоў берагчы і паважаць прыродную спадчыну Беларусі, даць магчымасць ёю налюбавацца.

Аўтарам ідэі праекта-экспедыцыі выступіў старшыня гродзенскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза Сяргей Каляда. Куратар выстаўкі “Зялёны позірк” – вядомы беларускі фотамастак Сяргей Плыткевіч.

Выстаўка “Зялёны позірк” экспануецца ў Мінску ўпершыню.


Вернісаж пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх).

На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Выстаўка будзе працаваць да 20 сакавіка 2022 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам