ГалоўнаяМерапрыемствыСвяточная планёрка ў Нацыянальнай бібліятэцы
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Анёлак”
Краявіды Гродзенскай пушчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Святочная планёрка ў Нацыянальнай бібліятэцы

Святочная планёрка ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
27 снежня
Дата правядзення
09.00–10.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

27 снежня дружны калектыў бібліятэкі сабраўся на незвычайную рабочую планёрку... святочную!

Навагоднюю нараду пачаў намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Суша. Ён цёпла павіншаваў калег і адзначыў, што ў наступным годзе Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі спаўняецца цэлае стагоддзе, а значыць 2022 год для супрацоўнікаў абавязкова будзе яркім і насычаным.

Парадаваць калектыў і нагадаць пра чараўніцтва і цуд прыйшоў сам Дзед Мароз са сваёй унучкай Снягуркай. Тымбілдынг атрымаўся насычаным: казачныя персанажы разам з супрацоўнікамі гулялі, разгадвалі загадкі, спявалі навагоднія песні.

Радасны настрой падтрымала прафесійнае цыганскае шоу “Алюр”. У цёплай атмасферы прагучалі вакальныя хіты калектыву і музычныя кампазіцыі з барабанамі, гітарай і бубнамі. Салісты “Алюра” Наталля Гарбачова і Сяргей Радзівонаў зарадзілі работнікаў бібліятэкі святочнай энергетыкай і пажадалі выканання запаветных жаданняў, моцнага здароўя і пазітыву.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам