ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб прымяненні апеляцыйнай стадыі судаводства ў крымінальным працэсе
Прэзентацыя альбома “Напалеон Орда”: беларускія мясціны ў гравюрах мастака
Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”

Размова з адвакатам аб прымяненні апеляцыйнай стадыі судаводства ў крымінальным працэсе

Размова з адвакатам аб прымяненні апеляцыйнай стадыі судаводства ў крымінальным працэсе
Іншыя Мерапрыемствы
20 красавіка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Апеляцыйнае вядзенне ў крымінальным працэсе”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Парадак апеляцыйных абскарджання і апратэставання прыгавору
  • Змест апеляцыйных скарг ці пратэстаў
  • Тэрміны апеляцыйных абскарджання і апратэставання прыгавору
  • Наступствы падачы апеляцыйнай скаргі ці прынясення апеляцыйнага пратэсту

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні адкажа практыкуючы адвакат Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 1 Вікторыя Юр’еўна Несцяровіч.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Вікторыяй Несцяровіч.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам