ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя альбома “Напалеон Орда”: беларускія мясціны ў гравюрах мастака
Канцэрт Андрэя Кіранава
Размова з адвакатам аб прымяненні апеляцыйнай стадыі судаводства ў крымінальным працэсе

Прэзентацыя альбома “Напалеон Орда”: беларускія мясціны ў гравюрах мастака

Прэзентацыя альбома “Напалеон Орда”: беларускія мясціны ў гравюрах мастака
Іншыя Мерапрыемствы
20 красавіка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

20 красавіка ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя альбома “Напалеон Орда” (2020).

Напалеон Орда (1807–1883) – знакаміты мастак, кампазітар, піяніст, педагог і грамадскі дзеяч. Адзін з самых вядомых майстроў архітэктурнага пейзажу: сярод яго акварэляў і графічных прац  больш за 200 адлюстроўваюць беларускія мясціны. Найбуйнейшая айчынная калекцыя літаграфій, якая захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, стала асновай для шэрагу запатрабаваных выданняў, прысвечаных асобе мастака.

Альбом “Напалеон Орда” –  вынік супрацы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выдавецтва “Беларусь”. У выданні 2020 г. сабраны і прадстаўлены 190 гравюр з выявамі беларускіх архітэктурных помнікаў, палацаў і мястэчак ХІХ ст. Многія з іх публікуюцца ў альбоме ўпершыню.

У праграме мерапрыемства:

  • сустрэча з удзельнікамі выдавецкага праекта і экспертамі;
  • выступленне аўтара ўступнага артыкула і складальніка выдання – намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандра Сушы;
  • выстаўка-прагляд  выданняў, прысвечаных Напалеону Ордзе як майстру архітэктурнага пейзажу. Дапаўняюць выстаўку арыгінальныя лінагравюры мастака з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • знаёмства з унікальным альбомам (выдавецкая навінка адзначана дыпломам пераможцы і знакам-сімвалам “Малы залаты фаліянт” у намінацыі “За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны” LX Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”). 

Прэзентацыя пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). 

Уваход на мерапрыемства вольны.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам