ГалоўнаяМерапрыемствыСемінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”
Размова з адвакатам аб прымяненні апеляцыйнай стадыі судаводства ў крымінальным працэсе
Запрашаем на заняткі па кнізе “Фінансавыя казкі для дзяцей”

Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”

Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”
Іншыя Мерапрыемствы
21 красавіка
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

21 красавіка ў бібліятэцы адбудзецца семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”. Запрашаем усіх зацікаўленых вучыцца чытаць кітабы.

Релігійныя рукапісныя кнігі – кітабы – на працягу стагоддзяў ствараліся прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп Беларусі – беларускімі татарамі, нашчадкамі татар ВКЛ. Гэтыя манускрыпты, напісаныя арабскім пісьмом, змяшчаюць тэксты на арабскай, некаторых цюркскіх, а таксама беларускай і польскай мовах. Тэксты кітабаў – гэта цікавы аб’ект даследавання для розных спецыялістаў: філолагаў, рэлігіязнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў, кнігазнаўцаў і этнографаў.

Семінар-практыкум складаецца з серыі заняткаў, а навучанне пачынаецца з нуля. Эксперт мерапрыемства – Ірына Сынкова, кандыдат філасофскіх навук.

Усіх жадаючых навучыцца чытаць старадаўнія славянскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом, мы запрашаем на семінар-практыкум. Уваход вольны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

В Национальной библиотеке всех желающих учат читать китабы – книги, написанные в том числе и на белорусском языке, но арабским письмом

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам