ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі на выставе “Тайны канцылярыі”
Скарыназнаўства ў Францыі
“Мультчытайка” паводле казкі “Прыгоды Чыпалiны”

Заняткі на выставе “Тайны канцылярыі”

Заняткі на выставе “Тайны канцылярыі”
Іншыя Мерапрыемствы
24 кастрычніка
Дата правядзення
12.00–13.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

Запрашаем дзяцей і іх бацькоў на заняткі “Тайны канцылярыі”, каб даведацца, чым пісалі нашы продкі ў XV–XX стст.

Заняткі арганізаваны ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” і разлічаны на дзетак 6–14 гадоў.

Удзельнікі наведаюць выставу “Тайны канцылярыі” ў музеі кнігі, дзе ўбачаць першыя алоўкі і асадкі, пер’ячысткі, пясочніцы, чарніліцы і іншыя пісьмовыя прылады, аформленыя ў розных стылях і з разнастайных матэрыялаў.

Юныя прафесары атрымаюць адказы на пытанні:

  • Якой магла быць ручка Скарыны?
  • Які тавар быў у продажы ў канцылярскіх крамах Мінска і Гродна ў старыя часы?
  • Як і што рэкламавалі на канцылярскіх прадметах пачатку ХХ ст.?
  • Што змяшчалася ў ранцы гімназістаў розных эпох?
  • Як выглядаў пісьмовы прыбор князёў Радзівілаў?

Эксклюзіўную экскурсію для юных прафесараў правядзе кандыдат культуралогіі Алесь Суша.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07, (8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам