ГалоўнаяМерапрыемствы“Мультчытайка” паводле казкі “Прыгоды Чыпалiны”
Заняткі на выставе “Тайны канцылярыі”
Агульная будучыня агульнымі сіламі

“Мультчытайка” паводле казкі “Прыгоды Чыпалiны”

“Мультчытайка” паводле казкі “Прыгоды Чыпалiны”
Іншыя Мерапрыемствы
24 кастрычніка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

24 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 7–10 гадоў на заняткі “Мультчытайка” па казцы Дж. Радары “Прыгоды Чыпаліны”.

Удзельнікаў чакае абмеркаванне незвычайных прыгод хлопчыка-цыбулькі і малюсенькіх герояў з фруктова-агародніннай краіны, якія змагаюцца за справядлівасць, абараняюць слабых, радуюцца жыццю і вучаць дабрыні.

На мерапрыемстве дзеці адгадаюць анаграмы з імёнамі галоўных герояў, даведаюцца, удзельнічаючы ў віктарыне, колькі братоў у Чыпаліны і апішуць самыя яркія рысы характару галоўнага героя і яго сяброў Радыскі, Вішанькі і Гарбуза ў гульні “Пазнай героя”.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне заняткаў “Мультчытайка” бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам