ГалоўнаяМерапрыемствыТайны канцылярыі
“Мультчытайка” паводле казкі “Стойкі алавяны салдацік”
Анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

Тайны канцылярыі

Тайны канцылярыі
Іншыя мерапрыемствы
24 верасня – 15 лістапада
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі
Месца правядзення

24 верасня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбудзецца адкрыццё выставы “Тайны канцылярыі”, створанай сумесна з даследчыкам, лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзімірам Ліхадзедавым.

На выставе вы даведаецеся, чым пісалі нашы продкі ў XV–XX стст., ўбачыце першыя алоўкі і асадкі, пер’ячысткі, пясочніцы, чарніліцы і інш., пісьмовыя прылады знакамітых людзей (нават уявіце, якой магла быць ручка Скарыны!). Таксама даведаецеся, які хадавы тавар айчынных і замежных вытворцаў быў у продажы ў канцылярскіх і папяровых крамах Мінска і Гродна ў старыя часы, як і што рэкламавалі на канцылярскіх прадметах пачатку ХХ ст., якія адмысловыя пісьмовыя прылады рыхтавалі ў валізку падарожнікі.

Школьная тэма экспазіцыі адкрые змесціва ранца гімназістаў розных эпох (сшыткі, алоўкі, асадкі, тачылкі, закладкі, пеналы…), а таксама прадэманструе, як выглядала парта ліцэіста А. Пушкіна.

Выстава прадставіць увазе наведвальнікаў пісьмовыя прылады вядомых асоб і прадметы, звязаныя з гісторыяй іх сям’яў, – князёў Радзівілаў, родных кампазітара С. Манюшкі, краязнаўцы і гісторыка О. Гедэмана, фінансіста Л. Палякова, нямецкага фатографа Ф. Краўскопфа, маршала С.К. Цімашэнкі і іншых.

Для сапраўдных “гурманаў канцылярыі” прадстаўлены пісьмовыя наборы, чарніліцы, аформленыя ў розных стылях, а таксама высокамастацкія ўзоры пісьмовых прылад з каштоўных матэрыялаў.

Экспазіцыя падрыхтавана ў межах аўтарскага праекта “У пошуках страчанага” і дазваляе праз прадметы калекцыі У. Ліхадзедава адкрыць цэлы мацярык, забыты пласт матэрыяльнай культуры, звязанай з традыцыяй пісьменства.


Выстава “Тайны канцылярыі” будзе працаваць ў музеі кнігі (пам. 347) да 15 лістапада 2020 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама пра адкрыццё выставы.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам