У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сабрана амаль 70 тысяч тамоў унікальных выданняў, архіўных матэрыялаў, рукапісаў і рэдкіх кніг. Гэтыя рарытэты захоўваюць гісторыю краін і народаў, жывую спадчыну беларускай культуры і з’яўляюцца жамчужынай кніжнай скарбніцы краіны.
У альбом "Рарытэты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" ўвайшлі найбольш яркія прыклады старадаўніх рукапісных і друкаваных выданняў, а таксама унікальных рэдкіх кніг - прыжыццёвыя выданні класікаў айчыннай і замежнай літаратуры, філасофскай і гістарычнай думкі.
"Гэты альбом - не ілюстраваны каталог унікальных калекцый бібліятэкі, а самастойнае мастацкае выданне, якое добра передае непаўторны дух старажытнай кнігі, дазваляе ўбачыць і ацаніць прыгажосць гісторыі пісьменства і кнігавыдавецтва ў Беларусі і іншых краінах. Упершыню мы атрымалі магчымасць прадставіць сапраўдныя скарбы Нацыянальнай бібліятэкі на належным узроўні мастацкага і паліграфічнага афармлення. Думаю, гэты альбом стане ўзорам належнага стаўлення да культурна-гістарычных каштоўнасцей нацыянальнага маштабу," - зазначыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
Выпуск альбома стаў магчымы дзякуючы падтрымцы, якую аказала праекту кампанія Брыціш Амерыкан Табака. Супрацоўніцтва Брыціш Амерыкан Табака і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пачалося ў 2004 г. з дабрачыннай акцыі, у ходзе якой кампанія передала ў фонды бібліятэкі 39 рарытэтных выданняў. Фінансаванне выдання альбома "Рарытэты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" і перадача 2 800 яго экзэмпляраў Нацыянальнай бібліятэцы зноў падкрэсліваюць актыўную пазіцыю кампаніі Брыціш Амерыкан Табака ў сферы падтрымкі сацыяльна значных праектаў у вобласці культуры і мастацтва.