ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дзіцячы пакой запрашае
У Швейцарыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

Названы лаўрэат Букераўскай прэміі 2017 года

Названы лаўрэат Букераўскай прэміі 2017 года
Іншыя навіны

Букераўская прэмія ў 2017 годзе (твор на англійскай мове) прысуджана амерыканскаму пісьменніку Джорджу Сондэрсу за раман “Лінкольн у бардо”.


Пераможца атрымае 50 тыс. долараў.

У шорт-ліст прэміі патрапілі таксама амерыканскія пісьменнікі Пол Остэр (“4, 3, 2, 1”), Эмілі Фрыдлунд ( “Гісторыя ваўкоў”), пакістанскі аўтар Махсін Хамід (“Выхад на Захад”), шатландская пісьменніца Алі Сміт (“Восень”) і брытанка Фіёна Мозлі (“Элмет”).

“Лінкольн у бардо” – першы раман Джорджа Сондэрса, які раней выпускаў апавяданні і аповесці. Дзеянне кнігі адбываецца ў 1862 годзе ў момант смерці сына прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна; бардо – паняцце з будызму, пад якім маецца на ўвазе прамежкавы стан паміж жыццём і перараджэннем.

Да 2014 года на Букера маглі намінавацца толькі пісьменнікі з Вялікабрытаніі, Ірландыі і краін Брытанскай Садружнасці, але цяпер да разгляду прымаюцца любыя раманы на англійскай мове.

Крыніца: Наша ніва

Чытайце таксама:

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам