ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Названы лаўрэат Букераўскай прэміі 2017 года
Канферэнцыя “Спадчына Францыска Скарыны”

У Швейцарыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

У Швейцарыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання
Іншыя навіны

18–19 кастрычніка прэзентацыі і цырымоніі дарэння “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны” адбыліся ў Палацы нацый у Жэневе і бібліятэцы Бернскага ўніверсітэта.


18 кастрычніка ў Палацы нацый дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прэзентаваў шматтомнае факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, адзначыўшы, што выхад у свет такога ўнікальнага выдання мае вялікую значнасць як для Беларусі, так і для сусветнай супольнасці.

Міжнародны выдавецкі праект па ўзнаўленні кніжнай спадчыны беларускага першадрукара стаў стрыжнем шматлікіх юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Рэалізаваны сумесна Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, ён стаў яркім прыкладам паспяховага супрацоўніцтва арганізацый, аб’яднаных адзінай ідэяй – вяртання і захавання гістарычнай спадчыны.

Пасля прэзентацыі Раман Матульскі ўрачыста ўручыў дырэктару Бібліятэкі ААН Франчэску Пізане факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. У далейшым увесь 21-томны камплект будзе экспанавацца ў зале Бібліятэкі ААН для азнаямлення з ім шырокай публікі.

Падчас мерапрыемства адбылося і пасяджэнне круглага стала на тэму “Будучыня бібліятэк у інфармацыйным грамадстве”, на якім Раман Матульскі выступіў з дакладам. У дыскусіі таксама прынялі ўдзел Франчэска Пізана і Раналдас Гудаўскас, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Літвы імя М. Мажвідаса.

Мерапрыемства да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Жэневе наведалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, супрацоўнікі Жэнеўскага аддзялення ААН, беларусы, якія жывуць у франкамоўнай частцы Швейцарыі.

19 кастрычніка спадчына Францыска Скарыны і міжнародны праект па яе ўзнаўленні ў выглядзе шматтомнага факсіміле абмяркоўваліся ў сценах бібліятэкі Бернскага ўніверсітэта. Пасля прывітальных слоў дырэктара ўніверсітэцкай бібліятэкі Евы Маўрар адбыліся прэзентацыя і цырымонія дарэння факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Для дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі была арганізавана экскурсія па бібліятэцы Бернскага ўніверсітэта.

Падчас візіту ў Швейцарскую нацыянальную бібліятэку Раман Матульскі сустрэўся і правёў перамовы з яе дырэктарам Мары-Крысцін Дофі. Завяршылася сустрэча экскурсіяй па будынку ўстановы, у ходзе якой дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пазнаёміўся з інфармацыйнымі рэсурсамі і багатымі калекцыямі бібліятэкі, а таксама вывучыў вопыт работы калег са Швейцарыі.

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам