ГалоўнаяНавіныПраект "Імёны Герояў бессмяротныя"
Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны
Прадстаўляем абноўлены віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”: да 205-годдзя з дня нараджэння кампазітара

Аляксей Антоненка – першы з беларусаў, удастоены звання Герой Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Аляксей Антоненка – першы з беларусаў, удастоены звання Герой Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Іншыя навіны

Званне Героя Савецкага Саюза Аляксею Касьянавічу Антоненку (1911–1941) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 ліпеня 1941 года за 2ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з германскім фашызмам і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Аляксей Антоненка нарадзіўся 23 лютага 1911 г. у вёсцы Васькавічы Віцебскага раёна ў сям’і чыгуначнага рабочага. Рана страціўшы маці і бацьку, выхоўваўся ў дзіцячым доме. У 1925 годзе пераехаў у горад Дно Пскоўскай вобласці. Пасля заканчэння школы фабрычна-завадскога вучнёўства працаваў слесарам чыгуначнага дэпо, пасля – памочнікам машыніста паравоза. У 1931 г. скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў, у 1932 г. – Ейскую ваенную школу марскіх лётчыкаў, і як аднаго з лепшых выпускнікоў гэтай авіяшколы яго пакінулі ў ёй інструктарам, пазней стаў камандзірам звяна.

Напярэдадні вайны наш зямляк атрымаў прызначэнне на Балтыйскі флот і хутка заваяваў аўтарытэт сярод лётнага складу Ваенна-паветраных сіл флота. “Наш балтыйскі Чкалаў” – так называлі яго ў лётным асяроддзі за высокую тэхніку пілатавання і трапную стральбу па мішэнях.

У жніўні–верасні 1939 года ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з японскімі захопнікамі на рацэ Халхін-Гол, куды быў адкамандзіраваны ў якасці начальніка штаба асаблівай авіягрупы. Выканаў там 17 баявых вылетаў і ў 2 паветраных баях у складзе групы збіў 2 японскія самалёты (у некаторых крыніцах сустракаецца інфармацыя аб 6 групавых перамогах А.К. Антоненкі). У лістападзе 1939 года вярнуўся з Манголіі ў свой полк.

Зімой 1939–1940 гадоў удзельнічаў у савецка-фінскай вайне, дзе здзейсніў 29 баявых вылетаў і збіў 1 фінскі знішчальнік. За баявыя поспехі ў гэтых ваенных кампаніях Аляксей Антоненка быў узнагароджаны медалём “За адвагу” і ордэнам Леніна.

Antonenko1.jpg

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Аляксей Антоненка ўжо меў дастатковы баявы вопыт. Авіяцыйная эскадрылля 13-га знішчальнага авіяцыйнага палка Балтыйскага флоту, у якой капітан Антоненка быў намеснікам камандзіра, з першага дня вайны абараняла савецкую ваенна-марскую базу на паўвостраве Ханка (Фінляндыя), выконвала таксама задачы па разведцы тэрыторыі Фінляндыі, якая была саюзнікам гітлераўскай Германіі і ваявала супраць Савецкага Саюза. Лётчыкі эскадрыллі вялі жорсткія паветраныя баі з фінскімі лётчыкамі, наносілі штурмавыя ўдары па караблях праціўніка і прыкрывалі свае судны, якія эвакуіравалі базу. Менавіта капітан Антоненка першым з лётчыкаў авіяцыі Балтыйскага флота на трэці дзень Вялікай Айчыннай вайны збіў каля Таліна варожы бамбардзіроўшчык Ju-88. 25 чэрвеня 1941 года ён вярнуўся ў свой полк з Масквы, дзе яму ўручылі ордэн Леніна за адвагу, праяўленую ў час савецка-фінскай вайны 1939–1940 гадоў, і ў гэты ж дзень зноў вызначыўся ў паветраным баі.

Antonenko2.jpg
У пагоні за варожым самалётам-разведчыкам Ju-88.
Фота з адкрытых крыніц

Вось як успамінаў генерал-лейтэнант авіяцыі Голубеў В.Ф. пра гэты эпізод (“Крылья крепнут в бою”, Лениград, 1984. С. 81–83):

Утром 25 июня 1941 года на аэродроме появился инспектор-летчик полка – капитан Алексей Антоненко. Он прибыл из Москвы, где находился в командировке. Его самолет И-16 двадцать девятой серии, полностью подготовленный заботливым техником к боевому вылету, стоял рядом с палаткой, в которой был развернут командный пункт…
…День был знойный и безоблачный. Летчики обедали. Вдруг послышался знакомый гул моторов “юнкерса”. Самолет-разведчик Ю-88 летел с запада на восток прямо над аэродромом на высоте около 4 000 метров.
Звено истребителей 2-й эскадрильи пошло на взлет. Капитан Антоненко посмотрел на самолет врага, на взлетающих истребителей и, повернувшись к товарищам, сказал с досадой:
– Опять опоздали со взлетом!
И тут же с озорством добавил:
– А я все-таки перехвачу его и собью!
Инженер Николаев, уравновешенный, немногословный человек, ответил спокойно:
– Нет, дорогой, поздно...
“Юнкерс” уходил все дальше на восток. Антоненко проворно поставил на землю тарелку с супом и, как был, без шлема, бросился к своему самолету. Парашют надевать времени не было. Через двадцать секунд он взлетел.
Антоненко не погнался за разведчиком. Опытный воздушный боец, он понимал, что противник разведку не закончил, что он будет фотографировать боевые корабли. А уход его на восток – это просто маневр для того, чтобы обмануть истребителей и оторваться от преследования...
…Летчики, штабисты, инженеры еще обедали, когда Антоненко как ни в чем не бывало присел рядом. Взял все еще теплую тарелку с супом и принялся доедать. Потом сказал словно невзначай:
– А Ю-88-то тю-тю! А? Сказано – сделано... Верно?

Манеўр праціўніка быў разгаданы, варожы бамбардзіроўшчык “Юнкерс” збіты. Вестка аб тым, што капітан Антоненка першым у небе Балтыкі збіў варожы самалёт, разнеслася хутка. Аляксея віншавалі з перамогай сябры, лётчыкі і тэхнікі свайго і суседніх палкоў, камандаванне ВПС і флота.

За месяц баёў Антоненка зрабіў каля сотні баявых вылетаў і збіў 11 самалётаў праціўніка (з іх адзін – таранам). 14 ліпеня 1941 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прысвоіў званне Героя Савецкага Саюза ўраджэнцу Беларусі капітану А.К. Антоненку. Газета “Праўда” тады пісала:

Это первые орденоносцы священной Отечественной войны советских народов против кровавых псов фашизма. Как только телеграф и радио разнесли по стране Указ о первых героях Отечественной войны, популярны и любимы стали имена Героев Советского Союза. Так воюют и побеждают простые советские люди, не знающие страха в борьбе, гордые сыны нашего крылатого народа. Они множат мастерство и отвагу и бьют врага, беспощадно обрушивая на него тонны стали, уничтожая его в воздухе.

Antonenko3.jpg
А.К. Антоненка – першы з беларусаў, удастоены звання Героя Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Залатая Зорка Героя на грудзях – фотамантаж (заўвага аўтара).
Фота з адкрытых крыніц

Атрымаць узнагароду Аляксей Антоненка не паспеў: 25 ліпеня 1941 г. ён загінуў. Яго знішчальнік І-16 патрапіў пад артабстрэл фінскай дальнабойнай артылерыі і ў неспрыяльных метэаўмовах разбіўся ў час прызямлення на разбураную снарадамі ўзлётна-пасадачную паласу. Пахаваны на паўвостраве Ханка (Фінляндыя).

Усяго 30 гадоў пражыў славуты лётчык Аляксей Касьянавіч Антоненка, але ў гэтыя гады ўмясцілася вялікае баявое жыццё. 34 дні Вялікай Айчыннай вайны Аляксей ваяваў адважна, дзёрзка, самааддана. Імя Героя Савецкага Саюза капітана Антоненкі ўшанавана ў народнай памяці, на Алеях Славы, прысвоена школам, вуліцам у гарадах і пасёлках як у роднай Беларусі, так і ў Расійскай Федэрацыі.

Крыніцы

  1. Воздушные асы Беларуси. Подвиг их бессмертен: 65-летию Победы в Великой Отечественной войне, 70-летию обороны города Могилёва и 100-летию Военно-воздушных сил посвящается. – Могилёв, 2010. – С. 113.
  2. Воробьёв, Е. Морские летчики – Герои Советского Союза. Антоненко Алексей Касьянович / Е. Воробьёв // Морской сборник. – 2009. – № 11. – С. 90.
  3. Голубев, В.Ф. Крылья крепнут в бою / В.Ф. Голубев. – [2-е изд., дополненное]. – Ленинград : Лениздат, 1984. – 252, [1] с., [8] л. ил., фот.
  4. Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник. – Минск, 2015. – С. 19.
  5. Герои страны, міжнародны патрыятычны інтэрнэт-праект.
  6. Советские асы, 1936–1953 гг.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам