ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентавалі невядомыя аўтографы Багдановіча
У напрамку да мэты “нуль”

Урачысты вечар і акцыя перадачы кніг у дар

Урачысты вечар і акцыя перадачы кніг у дар
Іншыя навіны

6 снежня а 18-й гадзіне ў канферэнц-зале (2-гі паверх) ладзіцца ўрачысты вечар, прысвечаны 20-годдзю выдавецтва “Чатыры чвэрці”, а таксама акцыя перадачы кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Арганізатары мерапрыемстваў – выдавецтва “Чатыры чвэрці”, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выдавецтва “Чатыры чвэрці” добра вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. За 20 гадоў падрыхтавана і выпушчана вялізная колькасць кніг беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, дзеячаў літаратуры і мастацтва.

Урачысты вечар, прысвечаны 20-годдзю выдавецтва, стане своеасаблівым падвядзеннем вынікаў дзейнасці мінулых гадоў і памятнай сустрэчай з аўтарамі, сябрамі, калегамі, партнёрамі.

У рамках урачыстага вечара адбудзецца акцыя перадачы Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі часткі тыражу кнігі Э.М. Загарульскага “Белая Русь с середины I тысячелетия до середины XIII века” з удзелам аўтара, а таксама намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А.А. Тозіка і старшыні праўлення ААТ “Прыёрбанк” С.А. Касцючэнкі, якія падтрымалі гэтае выданне.

Арганізатары мерапрыемства разлічваюць яшчэ раз прыцягнуць увагу да беларускай кнігі і культуры.

Уваход на мерапрыемства – правы бакавы.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 105-годдзя Іраіды Аляксандраўны Карзенка

16 Май 2024

За векавую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў яе сценах працавала цэлая пляяда высакакласных спецыялістаў, намаганнямі якіх установа нязменна займала і займае галоўнае месца ў інфармацыйнай інфраструктуры рэспублікі. Адным з такіх значных прафесіяналаў, на вопыце якога вучылася не адно пакаленне бібліятэкараў, была Іраіда Аляксандраўна Карзенка.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам