ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Урачысты вечар і акцыя перадачы кніг у дар
Перадача ў дар выдання “Живая вера. Ветка”

У напрамку да мэты “нуль”

У напрамку да мэты “нуль”
Іншыя Навіны

З 29 лістапада па 2 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “У напрамку да мэты «нуль»”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы супраць СНІДу.


Гэты Дзень быў зацверджаны ў 1988 годзе ў адпаведнасці з рашэннем Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (WHA41/1988/REC/1) і рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 43/15) і штогод адзначаецца ва ўсім свеце 1 снежня.

Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу стаў адным з найважнейшых міжнародных дзён, звязаных з пытаннямі аховы здароўя, і адной з ключавых магчымасцей павышэння інфармаванасці, ушанавання належнай памяці тых, хто памёр, і магчымасцю адзначыць такія дасягненні, як пашырэнне доступу да лячэння і меры па прафілактыцы.

СНІД застаецца адной з самых сур’ёзных праблем, якія стаяць перад светам, трагедыяй, ад якой пакутуюць людзі і якая падрывае развіццё сучаснага грамадства. Упершыню сіндром імунадэфіцыту быў зафіксаваны ў ЗША 5 чэрвеня 1981 года амерыканскім цэнтрам кантролю над захворваннямі. За тры дзесяцігоддзі СНІД забраў больш за 25 мільёнаў жыццяў, больш за 34 мільёны чалавек былі інфіцыраваны ВІЧ, 16 мільёнаў дзяцей, народжаных ад ВІЧ-пазітыўных бацькоў, засталіся сіротамі. Дагэтуль вірусам імунадэфіцыту штодня заражаюцца больш за сем тысяч чалавек, у тым ліку адна тысяча дзяцей. Толькі ў 2012 годзе было зарэгістравана 2,3 мільёнаў новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Ні адна краіна не пазбегла страшэнных наступстваў гэтай сапраўды глабальнай эпідэміі.

Разумеючы ўсе новыя складанасці, звязаныя з пандэміяй ВІЧ/СНІДу, ААН стварыла ў 1996 годзе Сумесную праграму Аб’яднаных Нацый па праблемах ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС). ЮНЭЙДС падтрымлівае доўгатэрміновыя глабальныя праекты па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу, дапамагае барацьбе за правы чалавека незалежна ад ВІЧ-статусу, ажыццяўляе дапамогу краінам ва ўсім свеце ў правядзенні даследаванняў па пытаннях ВІЧ/СНІДу.

Кожны год Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу праводзіцца пад рознымі дэвізамі, якія адлюстроўваюць актуальныя праблемы. “У напрамку да мэты «нуль»”– такая тэма абрана сёлета для правядзення кампаніі Дня. “Дасягненне мэты «нуль»”– гэта агульная стратэгічная задача ў сферы процідзеяння ВІЧ да 2015 года, сфармуляваная ЮНЭЙДС: “Нуль новых выпадкаў ВІЧ-інфіцыравання. Нуль дыскрымінацыі. Нуль смярцей з прычыны СНІДу”.

Барацьба з ВІЧ-інфекцыяй актыўна вядзецца і ў нашай дзяржаве. У мэтах стрымлівання распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі, паніжэння ўзроўню смяротнасці ад СНІДу, а таксама выканання міжнародных абавязацельстваў у рамках Дэкларацыі аб прыхільнасці справе барацьбы з ВІЧ/СНІДам і Мэт развіцця тысячагоддзя, прынятых Генеральнай Асамблеяй ААН, у краіне пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь зацверджана Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011–2015 гады. Рэалізацыя праграмы дазваляе пашырыць доступ да комплексу медыцынскіх паслуг асобам, інфіцыраваным ВІЧ, ажыццяўляць мерапрыемствы па паніжэнні рызыкі перадачы ВІЧ ад маці дзіцяці, праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы сярод насельніцтва, удасканальваць праграмы навучання і асветы па праблеме ВІЧ-інфекцыі сярод насельніцтва, у тым ліку моладзі. За апошнія некалькі гадоў у рэспубліцы дасягнуты вялікія поспехі ў прафілактыцы і лячэнні ВІЧ-інфекцыі.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Эпідэмія СНІДу: глабальны агляд.
  • Што такое СНІД, яго ўздзеянне на людзей і грамадства, лячэнне і догляд хворых.
  • Прафілактыка ВІЧ/СНІДу.
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў мэтах супрацьстаяння ВІЧ/СНІДу. Дзейнасць ЮНЭЙДС.
  • СНІД і правы чалавека.
  • Дзяржаўная палітыка барацьбы супраць ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка адрасуецца сацыяльным і медыцынскім работнікам, супрацоўнікам праваахоўных органаў, выкладчыкам і студэнтам, педагогам і бацькам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі, звязанымі з ВІЧ/СНІДам.

Карысныя спасылкі

Дакументы

 

Навіны

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам