ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
XIV кніжны кірмаш "Антэна 2007"
Арт-крок – 2007

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве

Іншыя навіны

5 снежня 2007 года ў Варшаве падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Польшчы.


Подпісы пад дакументам паставілі дырэктары бібліятэк: з беларускага боку Раман Матульскі, з польскага - Томаш Макоўскі. Цырымонія падпісання адбылася ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы. Дагавор накіраваны на збліжэнне польскай і беларускай культур. Ён прадугледжвае развіццё супрацоўніцтва ў галіне кнігаабмену, міжбібліятэчнага абанемента, выставачнай дзейнасці, навуковых даследаванняў, павышэння кваліфікацыі.



Спецыяльная ўвага нададзена  пытанням рэалізацыі праектаў па навуковай апрацоўцы і захаванасці рукапісаў і рэдкіх кніг, у першую чаргу ў рамках праграмы "Радзівіліяна". Праект падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэк у рамках ЮНЕСКА, а ход яго рэалізацыі плануеццаразгледзець у перыяд правядзення міжнароднай канферэнцыі "Кніжныя фонды Радзівілаў у Нясвіжы. Стан даследаванняў рэканструкцыі фондаў". У яе працы прымуць удзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязям з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна і загадчыца навукова-даследчага аддзела  кнігазнаўства Г.У. Кірэева.
Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам