ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве
Святло душы

Арт-крок – 2007

Арт-крок – 2007
Іншыя навіны

30 лістапада 2007 года а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”.


“Арт-крок” – шостая па ліку выстаўка, якая ладзіцца штогод сябрамі Міжнароднай гільдыі жывапісцаў.

Згодна з ўмовамі праекта мастак прадстаўляе па сваім выбары любыя работы, створаныя за апошні год, якія раней не выстаўляліся. Гэта дае магчымасць аматарам сучаснага мастацтва сачыць за яго развіццём.

Постмадэрнісцкі дух сучаснага мастацтва не прымае адзін стыль, скажам, рамантызм ці рэалізм. Ён сцвярджае, што кожны мастак мае права, а зрэшты, і абавязак стварыць глыбока індывідуальны, арыгінальны і непаўторны ўласны стыль. Сучасныя тэхналогіі, Інтэрнэт, сістэма масавых камунікацый, якая імкліва развіваецца, безумоўна, уплываюць на сучасныя формы мастацтва. Гледзячы на абстрактныя палотны ці інсталяцыю, не заўсёды можна сказаць, хто аўтар — немец, кітаец або японец. Тым не менш, трэба зазначыць, што беларускае мастацтва, засвойваючы здабыткі сусветнай мастацкай культуры, не губляе сваіх нацыянальных прыкмет і самабытнасці, аб чым яскрава сведчаць шматлікія творы на прадстаўленай экспазіцыі.

У рабоце  выстаўкі прымуць удзел каля 50-ці мастакоў. Большасць удзельнікаў – мастакі, добра вядомыя беларускай публіцы. Частка ўдзельнікаў – спецыяльна запрошаныя мастакі з Сербіі, Украіны, Расіі. Гледачу будзе прадстаўлена стракатая палітра сучаснага мастацтва: жывапісныя творы, акварэль, мастацкае фота самых розных напрамкаў і стыляў (ад абстрактных да акадэмічных работ), кераміка, скульптура. Работы на выстаўцы розныя не толькі па тэхніцы, матэрыялах, але і па своеасабліваму светаўспрыманню мастака, адметнаму характару яго пластыкі, арыгінальнаму вобразнаму мысленню.
Выстаўка “Арт-крок” – значная падзея ў мастацкім жыцці Беларусі, на якой дасціпны глядач можа даведацца аб новых працах вядомых мастакоў, пазнаёміцца з шырокай палітрай сучаснага беларускага жывапісу, графікі і фота.

Выстаўка будзе доўжыцца да 14 студзеня.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 27 66; 293 28 23.
Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам