ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Старыя старонкi на новы лад
З роздумам пра чалавека

Орша – бастыён кніжнай культуры ўсходняй Беларусі

Орша – бастыён кніжнай культуры ўсходняй Беларусі
Іншыя навіны

На працягу стагоддзяў Орша была не толькі важным ваенным фарпостам, але і бастыёнам беларускай культуры. Традыцыі пісьменнасці і кнігадрукавання гэтага рэгіёну старажытныя і самабытныя. Таму не выпадкова Орша была абраная месцам правядзення навуковага круглага стала “Помнікі кніжнай культуры Аршаншчыны: ад Буквара Спірыдона Собаля да нашых дзён”.

Асноўным арганізатарам мерапрыемства стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў партнёрстве з Цэнтральнай бібліятэкай імя А.С. Пушкіна г. Оршы і Музейным комплексам гісторыі і культуры Аршаншчыны.

Бадай найбольш запатрабаванымі ва ўдзельнікаў круглага тэмамі сталі дзейнасць Куцеінскай друкарні і гісторыя аршанскіх кнігазбораў. Менавіта ім былі прысвечаныя даклады супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алеся Сушы, загадчыка навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Анатоля Сцебуракі, галоўнага бібліёграфа НДА кнігазнаўства Галіны Кірэевай і загадчыка сектара музейнай дзейнасці НДА кнігазнаўства Таццяны Захаравай. З поўным складам удзельнікаў і тэмамі дакладаў можна пазнаёміцца тут.

Круглы стол абʼяднаў прадстаўнікоў цэнтральных і мясцовых бібліятэк, архіваў, музеяў і праваслаўнага духавенства. Ён стаў выдатнай пляцоўкай для абмену думкамі і не толькі аб мінулым кніжнай культуры Аршаншчыны, але і паспрыяў абмеркаванню будучых важных праектаў, звязаных з неабходнасцю стварэння Рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь і маштабнага святкавання 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Гэты круглы стол стаў апошнім сумесным мерапрыемствам у 2019 г. з удзелам Нацыянальнай бібліятэкі і ўстаноў культуры Аршанскага раёну. Сёлета супрацоўніцтва НББ з Оршай рэалізоўвалася падчас правядзення Школы дырэктараў бібліятэк Беларусі на базе Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна ў чэрвені, а зусім нядаўна Нацыянальная бібліятэка аказала матэрыяльную дапамогу для ўмацавання тэхнічнай базы бібліятэк Аршанскага раёну. Было перададзена абсталяванне і мэбля, што павінна паспрыяць мадэрнізацыі і зрабіць больш зручнай працу чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэк.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам