ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Скарб ідэальнай формы
Пейзаж чалавечай душы

Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк падвяла вынікі

Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк падвяла вынікі
Іншыя навіны

13–14 чэрвеня на базе Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы працавала Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк.

Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Аршанскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.

Мерапрыемства прайшло ў рамках выканання комплексу мер па рэалізацыі Праграмы развіцця Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года, зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У працы Школы дырэктараў прыняло ўдзел каля 150 дэлегатаў: прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Аршанскага райвыканкама, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама кіраўнікі і спецыялісты абласных і цэнтральных бібліятэк рэспублікі.

Такое маштабнае мерапрыемства, калі адначасова сабраліся ўсе кіраўнікі публічных бібліятэк краіны для абмену вопытам, абмеркавання самых актуальных праблем і прыняцця сумесных рашэнняў, адбылося ўпершыню ў гісторыі развіцця бібліятэк Беларусі.

У рамках Школы дырэктараў прайшла цырымонія перадачы ў дар Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме краязнаўчай літаратуры з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. У выніку акцыі, прымеркаванай да Года малой радзімы, у жыхароў Аршанскага раёна з’явілася магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, прыродай і іншымі ўнікальнымі асаблівасцямі кожнага кутка Беларусі.

На працягу двухдзённай работы Школы дырэктараў прагучала 29 дакладаў на актуальныя для бібліятэчнай супольнасці тэмы.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні заканадаўчага рэгулявання бібліятэчнай дзейнасці, а таксама актуальныя праблемы развіцця бібліятэчнай галіны ў фарміраванні адзінай інфармацыйнай прасторы Беларусі, інфарматызацыі бібліятэк, фарміравання бібліятэчных фондаў і калекцый, уліку і захаванасці кніжных помнікаў, падрыхтоўкі бібліятэчных кадраў, кваліфікацыйных патрабаванняў да персаналу.

Па выніках працы Рэспубліканскай школы дырэктараў бібліятэк складзены выніковы дакумент, у які былі ўключаныя агучаныя прапановы па далейшым удасканаленні і вырашэнні праблем развіцця бібліятэчнай галіны.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі надзею, што падобныя прафесійныя сустрэчы рэспубліканскага ўзроўню стануць добрай традыцыяй для бібліятэчнай супольнасці.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Чытайце таксама:

Навіны

“Нашы дэманы нязлыя”: гамяльчук стварае ўнікальныя вобразы беларускіх нячысцікаў

17 Вер 2019

Не так даўно ў сацыяльных сетках Укантакце і Фэйсбук запрацавала старонка “Беларускі бестыярый”. “Роспачная спроба па крупінках сабраць і намаляваць духаў, істот і прывідаў беларускай міфалогіі”, – адзначаецца ў апісанні.

Навіны бібліятэк

Лепшы малады спецыяліст установы культуры

16 Вер 2019

14 верасня падчас святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня горада Мінска, адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў раённага этапу конкурсу “Лепшы малады спецыяліст года”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падарунак бібліятэцы ад мастака-графіка Сяргея Волкава

12 Вер 2019

11 верасня адбылася сустрэча дэлегацыі спецыялістаў бібліятэкі з мастаком-графікам Сяргеем Анатольевічам Волкавым, у межах якой у фонд бібліятэкі былі перададзены арыгінальныя малюнкі да знакамітых выданняў для дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111