ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калядны баль кнігі “Сямейнае чытанне”
“Белыя сыплюцца долу крышталікі…”

Мастацтва парфумы

Мастацтва парфумы
Іншыя навіны

21 снежня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі рэпрадукцый работ бразільскага мастака Хуарэса Мачады “L′ Art Du Parfum” (“Мастацтва парфумы”).


Хуарэс Мачада – бразільскі мастак і скульптар, нарадзіўся ў 1941 годзе ў Жаінвілі (Бразілія), скончыў Французскую акадэмію прыгожых мастацтваў. Сёння ён з’яўляецца адной з ключавых постацей у сучасным выяўленчым мастацтве. Работы Мачады выстаўлены ў найбуйнейшых музеях Еўропы, Бразіліі і ЗША.

Захапляльны сусвет Хуарэса Мачады спалучае ў сабе лацінаамерыканскія рытмы і французскае зачараванне; мужчыны і жанчыны на яго карцінах танцуюць і мараць, кахаюць і проста атрымліваюць асалоду ад жыцця…

Мастацкія работы былі створаны спецыяльна для парфумернай лініі “Eisenberg L Art Du Parfum” Жазэ Айзенберга. Зачараваны сусветам мастака, Жазэ вырашыў увасобіць эмоцыі ў гісторыі, хаваныя ў водарах. Пышныя работы Хуарэса Мачады расказваюць нам хвалюючую гісторыю водараў. Мастацтва і парфума перапляліся назаўсёды.

Для Жазэ Айзенберга парфума – гэта МАСТАЦТВА, і адно і другое “жывуць” у яго эксклюзіўным, пачуццёвым свеце. Унікальная канцэпцыя L’ Art Du Parfum раскрывае прыроджаныя аспекты чалавечай прыроды і дазваляе інстынктыўна адчуць эмоцыі, прыгажосць, таямніцу…

У рамках адкрыцця выстаўкі гасцям была прадстаўлена тэматычная кніжная экспазіцыя з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі аб прыгажосці, касметыцы, парфумерыі і духах “Магія прыгажосці і водараў”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ТАА “Кравт” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Наведаць выстаўку рэпрадукцый можна ў пам. 307 (3-ці паверх). Уваход платны і складае кошт пропуску сацыякультурнага цэнтра, для чытачоў бібліятэкі ўваход бясплатны – па чытацкім білеце.

Тэлефоны для даведак: (+375 17) 293 28 23, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам