ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мастацтва парфумы
Семінар па сістэме “Антыплагіят”

“Белыя сыплюцца долу крышталікі…”

“Белыя сыплюцца долу крышталікі…”
Іншыя навіны

З 22 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстаўка з нашай калекцыі выяўленчых дакументаў “Белыя сыплюцца долу крышталікі…”, дзе прадстаўлены работы, прысвечаныя зімоваму пейзажу.


Прыгажосць зімовай прыроды зачароўвае. Зіма ў карцінах мастакоў – гэта казачны час ціхамірнай пышнасці, калі прырода спіць і адпачывае, схаваўшыся пад беласнежнай коўдрай. Тут прадстаўлены мароз і сонца, бадзёрасць пагодлівага зімовага дня, прыгажосць распасцёртай далечы, адчуванне скрыпучага снегу…

Зіма, нараўне з вясной і восенню, застаецца любімай парой многіх жывапісцаў. І менавіта рускія мастакі ствараюць дзіўныя па прыгажосці пейзажы, што раскрываюць зімовую прыроду: І. Левітан, К. Юон, А. Пластоў, І. Грабар, А. Рылоў, К. Каровін, А. Грыцай і многія інш.

Прыгожы і прыбраны, быццам цацачны, зімовы горад у карціне Б. Кустодзіева “Масленіца”. У рабоце заўважаецца чыста рускае светаўспрыманне, заснаванае на асаблівай любові да паэтычнай зімы і маляўнічых правінцыйных мястэчак. Зачараванне сонечным святлом, ад якога іскрыцца і ззяе ўсё вакол, асабліва белы снежны полаг, заўсёды натхняла І. Грабара. Мастак узвышае матыў сонечнага снежнага пейзажу як сапраўды самабытны вобраз прыгажосці рускай прыроды. Блізкай да жывапісу І. Грабара была творчасць К. Юона. У карцінах прысутнічаюць залітыя сонцам зімовыя пейзажы, чароўныя блакітныя і ліловыя цені на снезе.

Значную частку экспазіцыі склалі пейзажы беларускіх мастакоў, сярод аўтараў – Л. Шчамялёў, В. Бялыніцкі-Біруля, А. Бархаткоў і інш.

Дапаўняюць кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю рэпрадукцыі, якія раскрываюць пышнасць зімовага пейзажу ў работах мастакоў іншых краін – К. Манэ, Х. Аверкампа і інш.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў, у ліку якіх альбомы рэпрадукцый, паштоўкі, кнігі і артыкулы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам