ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сям’я і шлюб: прававыя асновы
Творчыя заняткі “Дзіўны парасончык”

Кот Фокус завітаў у госці да юных кнігазнаўцаў

Кот Фокус завітаў у госці да юных кнігазнаўцаў
Іншыя Навіны

26 сакавіка ў музеі кнігі адбылася творчая сустрэча “Прыгоды ката Фокуса”.

Чым заахвоціць дзяцей да чытання? Чытаць кнігі пра знаёмых герояў.

Fokus-1.jpg

Адным з герояў музейных чытанняў стаў звычайны кот з кнігі Георгія Марчука “Прыгоды ката Фокуса”. Ён жыў у маленькай вёсачцы Крынічкі разам з бабуляй Мілай і меў здольнасці дэманстраваць розныя фокусы.

На занятках дзеці пазнаёміліся з главой “Як памірыліся Муха і Фокус”. Даведаліся, як трэба майстраваць шпакоўню, каб у яе засяліліся птушкі, а таксама як дружыць і жыць у міры.

Fokus-8.jpg

Удзельнікам сустрэчы спадабалася выконваць творчыя заданні: маляваць ката Фокуса, ствараць уласную гісторыю яго прыгод і рабіць закладкі для кніг.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам