ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
О спорт, ты – мір!
Кот Фокус завітаў у госці да юных кнігазнаўцаў

Сям’я і шлюб: прававыя асновы

Сям’я і шлюб: прававыя асновы
Іншыя Навіны

З 29 сакавіка па 30 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Сям’я і шлюб: прававыя асновы”, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і (15 мая).

Міжнародны дзень сям’і быў заснаваны з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да пытанняў сям’і і шлюбу. Ва ўсе часы аб развіцці краіны меркавалі ў тым ліку і па становішчы сям’і ў грамадстве і адносінах да яе дзяржавы. Інстытут шлюбу, які мае глыбокія гістарычныя і культурныя карані ў любым грамадстве і ўнутраным праве дзяржавы, знаходзіць адлюстраванне і ў міжнародных актах. Усеагульнай дэкларацыяй праў чалавека сцвярджаецца, што сям’я – натуральная асноўная ячэйка грамадства.

Глабалізацыя нясе пагрозу інстытуту сям’і. Страчваюцца традыцыйныя палажэнні інстытута шлюбу. Аслабленне інстытута сям’і прыводзіць да росту міграцыйных патокаў, павелічэння і амаладжэння злачыннасці. Павялічваецца колькасць дзяцей, якія выхоўваюцца па-за сям’ёй або ў няпоўнай сям’і, прагрэсіруе свядомая бяздзетнасць у шлюбе.

Сям’я з’яўляецца адным з найважнейшых сацыяльных інстытутаў. У сям’і чалавек атрымлівае выхаванне, фарміруецца як асоба, уваходзіць у складаны свет грамадскіх адносін, становіцца грамадзянінам.

Дзяржаўная сацыяльная палітыка ў дачыненні да сям’і ўключае шмат аспектаў: сацыяльная абарона сем’яў, асабліва шматдзетных; ахова мацярынства і дзяцінства; рашэнне праблем дзяцей-сірот; гендарная роўнасць; выкараненне негатыўных з’яў у сямейным асяроддзі. Прымаюцца меры па рэфармаванні заканадаўства ў інтарэсах сям’і, жанчын і дзяцей. Ратыфікаваны шэраг міжнародных дакументаў у гэтай галіне. Дзяржава разглядае сям’ю ў якасці гаранта развіцця гарманічнай асобы і трываласці грамадскага ладу. Грамадзянамі мы становімся ў грамадстве, падданымі ў дзяржаве, а людзьмі ў сям’і. Сям’я забяспечвае пераемнасць культурнай спадчыны, у яе нетрах закладваюцца і рэалізуюцца сапраўдныя грамадскія каштоўнасці, нормы паводзін. Здароўе, росквіт сям’і – гарантыя спакою грамадства, стабільнасці і развіцця дзяржавы.

На выставе прадстаўлена больш за 90 дакументаў: манаграфіі, навучальныя дапаможнікі, аўтарэфераты дысертацый, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў па актуальных праблемах прававога рэгулявання сямейных адносін.

Выстава адрасавана навуковым работнікам, юрыстам-практыкам, спецыялістам у галіне сямейнага права, студэнтам, магістрантам, аспірантам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі сямейнага права і яго міжгаліновага ўзаемадзеяння.

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае заканадаўства, якое рэгулюе грамадзянска-прававую абарону сям’і
  • Прававое рэгуляванне сямейных адносін у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў
  • Рэгуляванне шлюбна-сямейных адносін на нацыянальным узроўні
  • Прыёмная сям’я, усынаўленне: формы ўладкавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
  • Адказнасць за нявыплату сродкаў на ўтрыманне дзяцей
  • Прававое рэгуляванне аліментных абавязацельстваў
  • Правы дзяцей

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Карысныя спасылкі:

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам