Калі вы адчуваеце цяжкасці пры звароце да рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – паглядзіце нашы відэаўрокі на партале!
Прадстаўляем новы навучальны ролік па рабоце анлайн-сэрвісу «Электронная дастаўка дакументаў».
Віртуальны сэрвіс «Электронная дастаўка дакументаў» дапаможа вам у кароткі тэрмін атрымаць па электроннай пошце лічбавую копію артыкула з часопіса ці газеты, фрагмент з кнігі, а таксама дакументы з паўнатэкставых баз даных сусветных вытворцаў.