ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука
Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”
Іншыя навіны

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Удзельнікі музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі выканалі праграму, якая паслужыла своеасаблівым вынікам першага сезона цыкла знаёмства з беларускім харавым музычным мастацтвам.

charavaja_spadchyna-1.jpg

У выкананні струннага квартэта, салістаў-вакалістаў мужчынскага і жаночага вакальных ансамбляў, а таксама ўсяго калектыву, пад кіраваннем Жанны Філіповіч, прагучалі ўпадабаныя слухачам музычныя ўзоры з “Анталогіі нацыянальнай спадчыны”, якія ўжо выконваліся ў папярэдніх праграмах.

charavaja_spadchyna-4.jpg

Не абышлося і без сюрпрызу – творы, прадстаўленыя калектывам у якасці анонсу праграмы “Музычны мемарыял Вялікай Айчыннай вайне ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выклікалі асаблівую цікавасць і кранальны водгук у публікі.

Гледачы былі поўныя падзякі і водгукаў артыстам за цёплы вечар!

Пасля летняга перапынку супрацоўніцтва з музычнай капэлай будзе працягвацца. Чакаем вас 26 верасня на наступным канцэрце-лекцыі “Радуйся, Дево благословенная”, дзе будуць прадстаўлены традыцыйныя тэксты ў музыцы сучасных беларускіх кампазітараў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам