ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэмплан выпуску сацыяльна значымай літаратуры
Зямны вандроўнік

Экскурсія да Дня абаронцаў Айчыны

Экскурсія да Дня абаронцаў Айчыны
Іншыя Навіны

23 лютага на экскурсію “Помнім боль і страты твае, Беларусь…”, прысвечаную літаратуры перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у Нацыянальную бібліятэку завіталі выхаванцы Мінскага ваеннага сувораўскага вучылішча.

Экскурсанты пазнаёміліся з архітэктурай, мастацкім афармленнем бібліятэкі, сістэмай заказу, дастаўкі і выдачы літаратуры. Частка экскурсіі прайшла ў выглядзе інтэрактыўных заняткаў, падчас якіх госці азнаёміліся з творчасцю П. Панчанкі, А. Куляшова, М. Танка, змаглі пагартаць кнігі гэтых аўтараў з фондаў бібліятэкі, убачыць унікальныя выяўленчыя дакументы (фотаздымкі, паштоўкі, плакаты), у тым ліку 40-х гадоў, выканалі шэраг інтэрактыўных заданняў.

У канцы экскурсіі госці падняліся на аглядную пляцоўку і палюбаваліся Мінскам з вышыні птушынага палёту

Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай і гісторыяй, на іншыя экскурсіі з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці знакамітых беларусаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Францыска Скарыны і Марка Шагала.

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 кожны дзень, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял пададзены экскурсійна-метадычным аддзелам.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам