ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калектыў бібліятэкі віншуе!
Архітэктура – жыццё маё

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

21 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–9 гадоў на майстар-клас па дэкупажы “Падарунак ёлцы”.


Надышла зіма і прынесла з сабою не толькі чараўніцтва снегу і сняжынак, але і магчымасць самім прыдумаць святочныя аздабленні. На майстар-класе хлопчыкі і дзяўчынкі даведаюцца пра тэхніку дэкупажу, г.зн. дэкарыравання прадметаў, і навучацца ствараць з дапамогай маляўнічых сурвэтак, дэкаратыўных упрыгажэнняў, клею і кардону яркія навагоднія цацкі.

Святочная атмасфера зімовых вершаў, песень і загадак наблізіць самае любімае свята – Новы год, а зробленая цацка стане цудоўнай аздобай для пухнатай ялінкі.

Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс на мерапрыемства па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам