ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шляхі да абстракцыі
Дзіцячы пакой запрашае

Калектыў бібліятэкі віншуе!

Калектыў бібліятэкі віншуе!
Іншыя Навіны

14 снежня ў дзіцячай бібліятэцы № 2 адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”.


Конкурс праводзіўся адміністрацыяй Першамайскага раёна горада Мінска ўжо ў 19-ты раз. У складзе журы – супрацоўнік часопіса "Вясёлка" лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных прэмій у галіне культуры Раіса Баравікова, галоўны рэдактар гэтага выдання дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, пісьменнік Віктар Праўдзін і паэтка Валянціна Паліканіна.

У спаборніцтве могуць прымаць удзел людзі ўсіх узростаў. Сёлета канкурсантам прапанавалі праявіць свае творчыя здольнасці ў рамках дзвюх тэм: “Культурная спадчына маёй Радзімы. Традыцыі і сучаснасць” – да Года культуры ў Беларусі і “Гучанне жыцця...” – да 75-годдзя народнага артыста Беларусі і СССР Уладзіміра Мулявіна .

Сярод удзельнікаў конкурсу была і супрацоўніца аддзела бібліятэчных тэхналогій Алеся Дзямідава, якую ўзнагародзілі дыпломам II ступені ў намінацыі “Проза”.

Сардэчна віншуем калегу і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам