ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Інфармацыйныя рэсурсы ў сферы міжнародных адносін
Дзіцячы пакой праводзіць творчыя заняткі

II Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва "Terra Nova"

II Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва "Terra Nova"
Іншыя навіны

14 кастрычніка ў галерэі "Ракурс" ладзілася ўрачыстае адкрыццё IІ Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва "Terra Nova".


Ужо ў другі раз у галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлены работы, выкананыя выключна ў лічбавым фармаце. У фестывалі ўдзельнічаюць аўтары з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Нарвегіі і іншых краін.

Адкрыў вечар куратар фестывалю, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Фёдар Ястраб.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел начальнік сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Сяргей Шарамецьеў, дызайнер, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Шчэпетаў, фотамастак, член экспертнай камісіі Беларускага грамадскага аб’яднання "Фотамастацтва" Валерый Вядрэнка, прадзюсер, рэжысёр, куратар форуму "Кінаварка" Уладзімір Максімкаў.

Выстаўка будзе доўжыцца да 20 лістапада 2010 г.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам