ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
II Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва "Terra Nova"
Гімнастыка цела – шлях да cябе

Дзіцячы пакой праводзіць творчыя заняткі

Дзіцячы пакой праводзіць творчыя заняткі
Іншыя Навіны

16 кастрычніка дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей на творчыя заняткі з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.


Маленькія ўдзельнікі змогуць стварыць кампазіцыю “Восеньская пара – вачэй зачараванне” з дапамогай розных відаў паперы, сурвэтак, круп, ваты і іншых нетрадыцыйных сродкаў малюнка.

На занятках хлопчыкі дзяўчынкі навучацца працаваць з рознымі відамі паперы, крупамі, ствараць выявы з сурвэтак і ватных дыскаў. Разнастатнасць мастацкіх сродкаў дазволіць ім паэксперыментаваць, дасць прастор для фантазіі, дапаможа рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

Падчас мерапрыемства будуць арганізаваны рухавыя гульні, віктарыны, чытанне вершаў, прагляд мультфільмаў.

Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі хлопчыкі і дзяўчынкі будуць забяспечаны.

Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 12.00–13.30.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам