ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У гонар Барадуліна ва Ушачах назавуць вуліцу і школу
Пісьменнікі – юбіляры 2014

З клопатам пра беларускую драматургію

З клопатам пра беларускую драматургію
Іншыя Навіны

З 22 ліпеня па 31 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З клопатам пра беларускую драматургію”, прысвечаная 70-годдзю літаратуразнаўца і крытыка, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны C.C. Лаўшука.


У кожнай галіне навуковай дзейнасці ёсць людзі, якія пры ўсіх паваротах даследчыцкай думкі цвёрда і паслядоўна трымаюцца аднойчы выбранага стратэгічнага напрамку ў сваёй творчай працы. Да іх ліку з поўным правам можа быць далучаны Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук. Ён займае адно з вядучых месцаў сярод вузкага кола крытыкаў і літаратуразнаўцаў, зацікаўленых у даследаванні драматургічнага жанру.

Юбілейная экспазіцыя падрыхтавана на аснове асобна выдадзеных твораў і шматлікіх артыкулаў аўтара, якія друкаваліся ў энцыклапедычных і навуковых выданнях, перыёдыцы.

Першы раздзел выстаўкі “Руплівы даследчык” змяшчае кнігі, якія сталі вынікам плённай шматгадовай працы вучонага. Сярод найбольш значных з іх – “Сучасная беларуская драматургія” (1977), “З думкай пра сучасніка” (1977) “Першы народны артыст БССР” (1982), “Высокія арбіты грамадзянскасці” (1984), “Станаўленне беларускай савецкай драматургіі” (1984, 2002), “Кандрат Крапіва і беларуская драматургія” (1986, 2002), “На драматургічных скрыжаваннях” (1989).

Экспазіцыя таксама ўключае дакументы, адным з аўтараў якіх з’яўляецца С. Лаўшук: “История белорусской советской литературы” (1977), “Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці” (1978), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры” (у 2-х т., 1981–1982), “На парозе 90-х” (1993), “Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей” (т. 2, 1994; т. 3, 1994; т. 4, 1995), “Гісторыя беларускай літаратуры, ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя” (2-е выд., 1998), “Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя” (у 4-х т., т. 1, 1999) і інш.

Важнай і арганічнай часткай у сферы навуковых інтарэсаў С. Лаўшука стала і тэксталагічная праца. Гэты напрамак дзейнасці адлюстраваны ў раздзеле “Складальнік. Рэдактар. Рэцэнзент”. Вучоным падрыхтаваны і выдадзены “Беларуская дакастрычніцкая драматургія” (1978), зборы твораў У. Галубка (1983), А. Макаёнка (т. 1–5, 1987–1990), К. Крапівы (у 6-ці т., т. 1–2, 1997) і інш.

Завяршае экспазіцыю раздзел “Шчыры творца”, у якім прадстаўлены матэрыялы па біяграфіі і творчасці юбіляра.

Усяго на выстаўцы сабрана звыш 100 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам