ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З клопатам пра беларускую драматургію
Ад сэрца да сэрца

Пісьменнікі – юбіляры 2014

Пісьменнікі – юбіляры 2014
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл юбілейных кніжных выставак, прысвечаных вялікім пісьменнікам, што расказваюць пра жыццё і творчасць выдатных майстроў мастацкага слова.


У другім паўгоддзі, з 17 ліпеня па 31 снежня, да ўвагі чытачоў і наведвальнікаў прапанавана экспазіцыя "Недасказаны, вялікі, дзівосны...", прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Юр’евіча Лермантава (1814–1841).

У першым паўгоддзі 2014 года ў рамках цыкла юбілейных кніжных выставак "Пісьменнікі-юбіляры" былі арганізаваны наступныя экспазіцыі:

  • “Кароль паэтаў”: да 450-годдзя з дня нараджэння англійскага драматурга і паэта Уільяма Шэкспіра (1564–1616) – з 22 снежня па 31 студзеня;
  • “На славу нашоï преславноï Украïни”: да 200-годдзя з дня нараджэння ўкраінскага паэта і мастака Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі (1814–1861) – з 22 снежня па 9 ліпеня.

Выстаўкі размешчаны на 3-м паверсе кальцавога калідора.

У чытальных залах арганізаваны доступ да спісаў літаратуры гэтых выставак. Скарыстацца спісамі можна з любога рабочага месца карыстальніка.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

     
     

Чытайце таксама пра іншыя выстаўкі цыкла:

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам