ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Берлін: экстрэмальны гід для бібліяфіла
З клопатам пра беларускую драматургію

У гонар Барадуліна ва Ушачах назавуць вуліцу і школу

У гонар Барадуліна ва Ушачах назавуць вуліцу і школу
Іншыя Навіны

У гарадскім пасёлку Ушачы збіраюцца ўшанаваць памяць Рыгора Барадуліна – яго імем павінны назваць мясцовыя вуліцу і школу.


Аб гэтым паведамляе сайт Віцебскага аблвыканкама ў адказ на масавы зварот грамадзян.

Імя Рыгора Барадуліна збіраюцца надаць вуліцы Школьнай, дзе знаходзіцца лецішча паэта. Ушацкія райвыканкам і райсавет дэпутатаў накіравалі ліст у тапанімічную камісію пры Савеце міністраў Беларусі аб магчымасці ўжывання транслітарацыі пры перакладзе плануемай назвы на рускую мову.

Калектыў Ушацкай сярэдняй школы правёў сход, які вырашыў надаць іхняй установе адукацыі імя народнага паэта.

Ва Ушацкім музеі народнай славы імя Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Лабанка плануецца пашырыць гісторыка-біяграфічную частку экспазіцыі, прысвечаную знакамітаму пісьменніку-земляку.

Нагадаем, што нядаўна Віцебская абласная рада грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны" звярнулася да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова з прапановай ушанаваць памяць яшчэ аднаго выдатнага літаратара, ураджэнца Віцебшчыны – Генадзя Бураўкіна, які пайшоў з жыцця сёлета, 30 мая.

Чытайце таксама:

Навіны

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам