ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
6–12 мая 1944 года. 17 тыдняў да Вызвалення
Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

Шлях міласэрнасці

Шлях міласэрнасці
Іншыя навіны

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.

Тут прадстаўлены архіўныя матэрыялы з фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага Чырвонага Крыжа, Музея гісторыі медыцыны Беларусі.

Экспануюцца плакаты, газеты, афішы 60–80 гадоў ХХ ст., з дапамогай якіх праводзілася масавая агітацыйная работа сярод насельніцтва, якая папулярызуе здаровы лад жыцця, клопат пра сябе і блізкіх, донарства. Выстаўлены ганаровыя і нагрудныя знакі, пасведчанні, фотаальбомы і іншыя матэрыялы, якія апавядаюць пра гісторыю стварэння і дзейнасці Беларускага Чырвонага Крыжа.

На працягу этапаў фарміравання і развіцця Беларускага Чырвонага Крыжа важнымі напрамкамі дзейнасці з’яўляліся ўдзел у правядзенні супрацьэпідэмічнай і прафілактычнай дзейнасці, аказанне медыцынскай і сацыяльнай дапамогі тым, хто мае патрэбу.

Першыя сёстры міласэрнасці Чырвонага Крыжа пачалі працаваць на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў другой палове XIX стагоддзя. Яны дапамагалі ў бальніцах, даглядалі цяжкахворых, працавалі ў ачагах інфекцый у супольнасцях сясцёр міласэрнасці мясцовых упраўленняў Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа ў Мінску, Віцебску, Гродне і Магілёве.

У 1941 годзе структура Беларускага Чырвонага Крыжа была разбурана, аднак яго актывісты працягвалі аказваць медыцынскую дапамогу ў партызанскіх атрадах і падполлі, у шпіталях і лячэбна-прафілактычных установах. З 1943 года пачалося аднаўленне арганізацыйнай структуры Чырвонага Крыжа на вызваленай тэрыторыі.

У пасляваенны перыяд Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа стала надзейным памочнікам органаў аховы здароўя ў правядзенні маштабных санітарна-прафілактычных мерапрыемстваў сярод насельніцтва. Асноўнымі задачамі, якія вырашаюцца арганізацыяй у гэты перыяд, з’яўлялася дапамога дзецям-сіротам і інвалідам вайны, правядзенне санітарна-асветніцкай працы і санітарна-абароннай працы, падрыхтоўка санітарнага актыву, арганізацыя донарства.

У 1964 годзе ў Беларускім Чырвоным Крыжы была сфарміравана Служба міласэрнасці для забеспячэння надомнага патранажу і догляду за ветэранамі і інвалідамі Вялікай Айчыннай вайны, якая неўзабаве пашырыла катэгорыі падапечных да адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых і інвалідаў. У 2018 годзе служба атрымала новую назву – медыка-сацыяльная служба Чырвонага Крыжа “Дапамога”. Сёлета службе спаўняецца 60 гадоў.

Выстава “Шлях міласэрнасці” распавядае пра дзейнасць медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа “Дапамога” і ролю Беларускага Чырвонага Крыжа ў цэлым як у аказанні садзейнічання сістэме аховы здароўя ў захаванні і ўмацаванні здароўя нацыі, так і ў папулярызацыі ідэй міласэрнасці і гуманнасці ў сучасны час.


Выстава працуе з 7 мая да 2 чэрвеня 2024 г. у галерэі “Мабільная” (3-ці паверх).
Тэрмін экспанавання можа быць зменены.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам