ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у прэзентацыі Дзяржаўнага музея “Смаленская крэпасць”
“Ён уздымаў старонкі даўніны”

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Іншыя Навіны

З 31 сакавіка па 31 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) праходзіць выстаўка выданняў, адзначаных узнагародамі LХI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Штогод пачынаючы з 1960-га вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзяцца на конкурсе “Мастацтва кнігі”. Яго заснавальнікам выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта – развіццё мастацтва беларускай кнігі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, мастацкай і паліграфічнай культуры. Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія стварылі лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

Удзел у конкурсе ўзялі 35 беларускіх выдавецтваў рознай формы ўласнасці. Было пададзена 160 выданняў. Галоўнай намінацыяй конкурсу па традыцыі стаў “Трыумф”. Акрамя гэтага, пераможцы былі вызначаны ў тэматычных намінацыях: “Адзінства”, “ЛІТ-фармат”, “Падручнік новага стагоддзя”, “Фотапогляд”, “Разам з кнігай мы расцём”, “Залатыя скрыжалі”, “АРТ-кніга”, “Навука і веды”, “Духоўнасць”; спецыяльных намінацыях: “За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны”, “Садружнасць”, “У люстэрку часу”, “Беларусь памятае” і персанальнай – “Майстэрства”.

Вышэйшую ўзнагароду конкурсу ў намінацыі “Трыумф” атрымала выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” за кнігу Сяргея Мусіенкі “Гордость ЗА Беларусь”. Яно ўдастоена ганаровага знака-сімвала “Залаты фаліянт” і ганаровага дыплома імя Францыска Скарыны. Пераможцы ўсіх астатніх намінацый былі ўзнагароджаны ганаровым знакам-сімвалам “Залаты фаліянт” і спецыяльным дыпломам. Сярод фаварытаў – выдавецкі дом “Беларуская навука”: на яго рахунку перамога ў 8 намінацыях.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала дыплом пераможцы за выданне “Паводле Лукі Святое Евангелле” ў намінацыі “За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны”.

Лепшым ілюстратарам прызнана Лізавета Пастушэнка за ілюстрацыі да кнігі “Жоўты бусел”, лепшым дызайнерам – Міхась Дайлідаў за серыю кніг “Народная бібліятэка”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі шчыра віншуе пераможцаў і прызёраў нацыянальнай прэміі “Мастацтва кнігі” і запрашае ўсіх жадаючых азнаёміцца з лепшымі выданнямі Беларусі 2021 года.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам