ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіТэст

Тэст

Запрашаем усіх зацікаўленых праверыць свае веды пра Станіслава Манюшку. Выберыце правільны, на вашу думку, адказ; праверыць сябе можна, клікнуўшы па малюнку.

1.

Якая музыка гучыць фонам на
галоўнай старонцы праекта
"Станіслаў Манюшка.
Музычны рамантык
з Міншчыны"?

Арыя з курантамі з оперы “Страшны двор”

a) Арыя камісара Банавентуры Выкрутача з оперы “Сялянка”
б) Сімфанічная ўверцюра “Байка”
в) Арыя з курантамі з оперы “Страшны двор”
2.

Паэт, да вершаў якога найбольш
часта звяртаўся С. Манюшка
для стварэння тэкстаў песень:

Ян Чачот

a) Адам Міцкевіч
б) Ян Чачот
в) Уладзіслаў Сыракомля
3.

Назва зборніка
песень Манюшкі:

“Хатні спеўнік”

a) “Сольны спеўнік”
б) “Калядны спеўнік”
в) “Хатні спеўнік”
4.

На стварэнне якой оперы
натхніла кампазітара
легенда пра Смілавіцкі
замак?

"Страшны двор"

a) “Графіня”
б) "Галька"
в) "Страшны двор"
5.

З пастаноўкі гэтага твора
мастацтвазнаўцы вядуць
летазлічэнне беларускага
прафесійнага тэатра.
Які гэта твор?

“Сялянка”

a) “Сялянка”
б) “Verbum Nobile”
в) “Латарэя”
6.

Самая вядомая опера
С. Манюшкі:

“Галька”

a) “Парыя”
б) “Галька”
в) “Латарэя”
7.

Твор В. Дуніна-Марцінкевіча,
які лёг у аснову оперы
С. Манюшкі:

“ Чароўная вада”

a) “Пінская шляхта”
б) “Люцынка, або Шведы на Літве”
в) “ Чароўная вада”
8.

Назва фестывалю,
які праходзіць у гонар
С. Манюшкі:

“Убельская ластаўка”

a) “Убельская ластаўка”
б) “Смілавіцкі салавей”
в) “Чэрвеньскі шпак”
9.

На якой плошчы ў Мінску
знаходзіцца помнік
С. Манюшку?

плошча Свабоды

a) Кастрычніцкая плошча
б) плошча Свабоды
в) Юбілейная плошча
10.

У якіх гарадах Беларусі
ёсць вуліцы, названыя
ў гонар С. Манюшкі?

у Мінску і Гродна

a) у Брэсце і Гомелі
б) у Віцебску і Магілёве
в) у Мінску і Гродна


Падлічыце колькасць правільных адказаў:

  • ад 1 да 4 правільных адказаў. Не хвалюйцеся! У вас ёсць выдатная магчымасць пазнаёміцца з праектам “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, дзе вы знойдзеце адказы на ўсе пытанні. Поспехаў вам!
  • ад 5 да 7 правільных адказаў. Вы даволі добра засвоілі творчасць Станіслава Манюшкі, але для больш дасканалых ведаў можна яшчэ раз прагледзець асобныя раздзелы праекта і прайсці тэст больш паспяхова. У вас усё атрымаецца!
  • ад 8 да 10 правільных адказаў. Віншуем вас! Вы добра ведаеце творчасць Станіслава Манюшкі і музычную культуру нашай краіны!

Дзякуем за ўдзел і адказы!

Бібліятэкарам