ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Назва
Апісанне
"Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь"

Дзяржаўны інфармацыйны рэсурс “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” уяўляе сабой сістэматызаваны збор звестак аб гісторыка-культурных каштоўнасцях узятых пад ахову дзяржавай і ўключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Рэсурс змяшчае поўную навукова-праектную дакументацыю аб аб’ектах гісторыка-культурных каштоўнасцей, інфармацыю аб выдавецкіх i іншых матэрыялах, якія адносяцца да гісторыка-культурнай спадчыны.

“Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” знаходзіцца ў распрацоўцы і даступны толькі на беларускай мове.

Кансультанты:
Віткоўская Таццяна Уладзіміраўна
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 26 82
E-mail: heritage.gov.by@gmail.com

"Беларусь: ад мінулага да сучаснага"
(Скарыстайцеся пашыраным пошукам Электроннага каталога і ў полі "Тэматычныя базы" адзначце назву базы даных)

У базе даных прадстаўлена бягучая (з 2007 г.) беларусазнаўчая інфармацыя пра дакументы па культуры, бібліятэчнай справе, філасофіі, псіхалогіі, рэлігіязнаўстве, гісторыі, грамадскіх навуках, мастацтве, мовазнаўстве, літаратуразнаўстве і іншых галінах ведаў. База даных уключае бібліяграфічныя запісы на зборнікі, аўтарэфераты дысертацый, дысертацыі, рукапісы, выяўленчыя матэрыялы, нотныя, картаграфічныя выданні, аўдыя-, відэадакументы на беларускай, рускай і замежных мовах, а таксама звесткі пра артыкулы з перыядычных выданняў, выданняў з працягам і зборнікаў на беларускай і рускай мовах.
У склад базы даных таксама ўключаны рэтраспектыўныя паўнатэкставыя калекцыі беларусазнаўчых дакументаў: “Крыніцы па гісторыі Беларусі канца XVIII – пачатку XX стагоддзя”, “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў друку”, “Белавежская пушча”, доступ да якіх ажыццяўляецца ў лакальным рэжыме (у будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).
Папаўненне базы ажыццяўляецца штодзённа.

Кансультанты:
Струц Наталля Васільеўна
Бандарэнка Алена Кандрацьеўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 09
(8 017) 293 29 69
E-mail:
malinovskaya@nlb.by
oniki@nlb.by

"Беларусь у асобах і падзеях"

Анлайн-энцыклапедыя “Беларусь у асобах і падзеях” змяшчае інфармацыю пра:

  • найбольш важныя падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця краіны;
  • вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі;
  • мемарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды;
  • установы, арганізацыі, прадпрыемствы, прафесійныя творчыя калектывы;
  • віды спорту, якія атрымалі развіццё ў краіне;
  • беларускія перыядычныя выданні;
  • аб’екты, якія з’яўляюцца першымі або ўнікальнымі (першы буквар, першая школа, першая нацыянальная опера, першая выява горада на карце і інш.).

Фактаграфічныя запісы дапаўняюцца біяграфічнымі і гістарычнымі даведкамі, выявамі, бібліяграфічнымі звесткамі пра друкаваныя публікацыі, гіперспасылкамі на інтэрнэт-крыніцы.

Рэсурс дазваляе аператыўна атрымліваць дакладныя звесткі аб Беларусі, не звяртаючыся да шматлікіх даведачных і энцыклапедычных выданняў.

Кансультанты:
Маліноўская Алена Мікалаеўна
Барсукова Наталля Іванаўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 26
(8 017) 293 28 27
E-mail: 
malinovskaya@nlb.by

"Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін" База даных змяшчае інфармацыю пра бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, краін бліжняга і далёкага замежжа, кантактную інфармацыю іх кіраўнікоў, а таксама даныя пра электронныя інфармацыйныя рэсурсы, якія ствараюцца і/або набываюцца бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь.
Кансультант:
Какшынская Вольга Анатольеўна 
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 368 97 71
E-mail:
bibved@nlb.by
"Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі" ("История библиотечного дела Беларуси")

База даных уключае дзве калекцыі.

Калекцыя “Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах” змяшчае лічбавыя копіі поўных тэкстаў архіўных дакументаў па гісторыі бібліятэчнай справы: заканадаўчыя акты, пратаколы і стэнаграмы пасяджэнняў з’ездаў, матэрыялы канферэнцый, уліковую і тэхналагічную дакументацыю, планы і справаздачы, бібліятэчную перапіску, даклады.

У калекцыі “Бібліятэчная справа Беларусі ў асобах” прадстаўлена біяграфічная, фактаграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра бібліятэкараў, вучоных, культурных і грамадскіх дзеячаў, чый жыццёвы і прафесійны шлях звязаны з развіццём бібліятэк і бібліятэчнай справы Беларусі. Дзякуючы ім адкрываліся бібліятэкі, кніжныя зборы і фонды набывалі сваё гістарычнае значэнне, развівалася бібліятэчная навука, фарміраваліся агульнанацыянальныя бібліятэчныя тэндэнцыі.

Папаўненне базы даных працягваецца.

Кансультант:
Кукета Ірына Міхайлаўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 368 97 71
E-mail:
bibved@nlb.by

"Гісторыя Беларусі" У базе даных прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя пра дакументы на розных мовах па гісторыі Беларусі, гістарыяграфіі, археалогіі, этнаграфіі, спецыяльных гістарычных дысцыплінах (храналогіі, генеалогіі, геральдыцы, метралогіі, тапаніміцы і інш.), а таксама па гісторыі асобных напрамкаў грамадскага развіцця краіны: эканомікі, культуры, адукацыі, медыцыны, сельскай гаспадаркі, ваеннай справы, спорту і інш. Уключана інфармацыя пра дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама пра выданні, выяўленыя па бібліяграфічных крыніцах. 
Бібліяграфічныя запісы часткова анатаваны. Аб’ём базы – звыш 48 тыс. бібліяграфічных запісаў. Храналагічны дыяпазон: 1993–2006 гг.
З 2007 г. звесткі пра дакументы па тэматыцы базы даных "Гісторыя Беларусі" адлюстроўваюцца ў базе даных "Беларусь: ад мінулага да сучаснага".
Кансультант:
Струц Наталля Васільеўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 28 09
E-mail:
malinovskaya@nlb.by
"Кніга Беларусі" База даных уяўляе сабой зводны каталог, які змяшчае бібліяграфічныя запісы дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі ў XVI–XVIII стст. лацінскім шрыфтам, з фондаў бібліятэк Беларусі, СНД, Еўропы, а таксама Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. 
Кансультант
Кірэева Галіна Уладзіміраўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 26 12
E-mail:
kireeva@nlb.by
"Культура і мастацтва Беларусі, 1993–2007 гг." База даных змяшчае бібліяграфічныя запісы на кнігі, брашуры, навуковыя зборнікі, аўтарэфераты дысертацый, дысертацыі, артыкулы са зборнікаў, часопісаў і газет незалежна ад мовы выдання па пытаннях культуры і мастацтва Беларусі. Змяшчае бібліяграфічную інфармацыю, складзеную абласнымі бібліятэкамі Беларусі. Большая частка бібліяграфічных запісаў анатавана. Храналагічны ахоп: 1993– 2007 гг.
Кансультант:
Амосава Юлія Уладзіміраўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 25 58
E-mail:
oniki@nlb.by

"Культура і мастацтва: электронныя калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі"

У рэсурсе прадстаўлены ўнікальныя творы беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва, лічбавыя копіі беларускіх літаратурных часопісаў пачатку ХХ стагоддзя, матэрыялы пра моду і іншыя дакументы, што адлюстроўваюць культурную спадчыну Беларусі.

У склад рэсурсу ўваходзяць наступныя калекцыі:

  • “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” («Белорусское литературное наследие. Журналы 1919–1939 гг.»)
    Калекцыю склалі лічбавыя копіі беларускіх літаратурных і мастацкіх часопісаў, якія выдаваліся ў БССР, Заходняй Беларусі і ў замежжы.
  • “Майстры беларускай культуры. Яўген Глебаў” («Мастера белорусской культуры. Евгений Глебов»)
    Калекцыя ўяўляе сабой збор лічбавых копій рукапісаў кампазітара Яўгена Аляксандравіча Глебава. У калекцыі сабрана болей за 160 алічбаваных нотных рукапісных тэкстаў, напісаных кампазітарам у перыяд з 1954 па 1995 г. і падораных Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. 
  • “Мода і час” («Мода и время»)
    Калекцыя складаецца з электронных копій айчынных і замежных дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: кнігі, часопісы, выяўленчыя выданні, артыкулы і ілюстрацыі, дзе апісаны модныя фасоны жаночага, мужчынскага і дзіцячага адзення. Храналагічны ахоп – з XVI па XX стагоддзе
Кансультант:
Буйчык Аксана Міхайлаўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 28 30
E-mail:
buychik@nlb.by
"Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе" У базе даных змяшчаюцца поўныя тэксты публікацый у друкаваных і электронных айчынных і замежных сродках масавай інфармацыі пра дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Кансультант:
Шардакова Яўгенія Анатольеўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 25 58
E-mail:
oniki@nlb.by
"Радзівіліяна"
("Radziviliana")
База даных змяшчае бібліяграфічныя запісы на дакументы з калекцыі прыватнай бібліятэкі Радзівілаў у Нясвіжы і з’яўляецца яе бібліяграфічнай рэканструкцыяй. Храналагічны ахоп: XV–XX стст.
 
Кансультант:
Кірэева Галіна Уладзіміраўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 26 12
E-mail:
kireeva@nlb.by
"Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" У рэсурсе прадстаўлены больш за 100 беларускіх паэтаў і кампазітараў, якія заключылі аўтарскія дагаворы з Нацыянальнай бібліятэкай. Асноўнае прызначэнне – папулярызацыя беларускай музычнай культуры ў краіне і за яе межамі.
Кансультант:
Буйчык Аксана Міхайлаўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 28 30
E-mail:
buychik@nlb.by
"Чарнобыль" ("Чернобыль") База даных змяшчае бібліяграфічныя запісы дакументаў па розных аспектах Чарнобыльскай аварыі і яе наступствах у Беларусі і за яе межамі. Найбольш поўна прадстаўлены звесткі пра дакументы па сацыяльных і гуманітарных навуках (сацыялогіі, статыстыцы, дэмаграфіі, эканоміцы, палітыцы, дзяржаве і праве, мастацкай літаратуры, літаратуразнаўстве, рэлігіі, псіхалогіі). Уключана агульная інфармацыя па прыродазнаўстве, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне.
 
Прадстаўлены звесткі пра дакументы на беларускай, рускай, замежных мовах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, буйнейшых бібліятэк краіны, а таксама дакументы, выяўленыя па бібліяграфічных крыніцах.
 
Бібліяграфічныя запісы часткова анатаваныя. Аб’ём базы – звыш 26 тыс. бібліяграфічных запісаў. База даных уключае інфармацыю пра дакументы, выдадзеныя ў 1991–2006 гг.
 
З 2007 г. звесткі пра беларусазнаўчыя дакументы па тэматыцы базы даных "Чарнобыль" адлюстроўваюцца ў базе даных "Беларусь: ад мінулага да сучаснага".
 
Кансультант:
Струц Наталля Васільеўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 28 09
E-mail:
malinovskaya@nlb.by
"Электронная бібліятэка дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" База даных уяўляе сабой паўнатэкставую калекцыю нацыянальных дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый. У электроннай бібліятэцы рэалізаваны пошукавыя магчымасці па шэрагу элементаў (аўтар, загаловак, ключавое слова, наменклатура спецыяльнасцей, індэкс УДК, дата публікацыі).
 
На дадзены момант база даных змяшчае звыш 8 500 поўных тэкстаў электронных варыянтаў дысертацый па 25 галінах ведаў і звыш 23 500 аўтарэфератаў дысертацый.
 
Электронны рэсурс папаўняецца ў бягучым рэжыме, адлюстроўваючы паўнату і аператыўнасць прадастаўлення інфармацыі. Загрузка рэтраспектыўнага масіву выконваецца па меры алічбоўкі дакументаў.

Доступ да электронных дакументаў ажыццяўляецца праз лакальную сетку для зарэгістраваных карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Кансультант:
Доўнар Алена Фёдараўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 25 86 (унутр. 75 86)
E-mail:
press@nlb.by

Інфармацыя для саіскальнікаў вучоных ступеняў

"Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" Электронная бібліятэка ўключае электронныя копіі кніг, рукапісаў, рэдкіх і старадрукаваных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый, а таксама дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь, перыядычных выданняў (газет, часопісаў), картаграфічных, нотных, электронных выданняў і аўдыядакументаў.
 
Кансультант:
Буйчык Аксана Міхайлаўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 28 30
E-mail:
buychik@nlb.by
"Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі"

Работа па напаўненні электроннага архіва вядзецца з лістапада 2006 года. У ім прадстаўлены электронныя копіі перыядычных выданняў, якія выходзяць у свет у Рэспубліцы Беларусь: газеты, часопісы, паведамленні інфармацыйных агенцтваў.

База даных змяшчае электронныя версіі вядучых агульнарэспубліканскіх, цэнтральных грамадска-палітычных і галіновых газет, а таксама некаторыя мясцовыя і раённыя газеты.

Аснову раздзела "Часопісы" складаюць перыядычныя навуковыя выданні, уключаныя ў Пералік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Па стане на пачатак 2015 года карыстальнікі бібліятэкі маюць доступ да 411 назваў беларускіх перыядычных выданняў і прадуктаў інфармацыйных агенцтваў (85 газет, 314 часопісаў, 12 прадуктаў інфармагенцтваў).

Доступ да электронных дакументаў ажыццяўляецца праз лакальную сетку для зарэгістраваных карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Электронны архіў абнаўляецца штодзённа па меры атрымання электронных копій перыядычных выданняў ад выдавецкіх арганізацый. Пастаянна вядзецца работа па пашырэнні рэпертуару перыядычных выданняў.

Кансультант:
Лук’янава Вольга Сяргееўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 25 86 (унутр. 75 86).
E-mail:
press@nlb.by

"Электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" У базе даных адлюстравана бібліяграфічная інфармацыя на дакументы, прадстаўленыя ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Бібліяграфічныя запісы электроннага каталога часткова забяспечаны спасылкамі на поўныя тэксты дакументаў.

Кансультант:
Зелянеўская Наталля Пятроўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 26 71
E-mail:
zelenevskaya@nlb.by

Бібліятэкарам