ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыі

Віртуальныя праекты, выстаўкі, калекцыі

Дзейнасць па падрыхтоўцы электронных мультымедыйных рэсурсаў служыць яскравым прыкладам выкарыстання шматлікіх тэхналагічных магчымасцей, якія адкрывае сёння мультымедыйны фармат прадстаўлення інфармацыі.

Віртуальныя праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, большасць з якіх прадстаўлена на 3-х мовах – беларускай, рускай і англійскай, – з’яўляюцца сучаснымі інфармацыйнымі прадуктамі, роля іх паступова ўзрастае, і яны могуць скласці важную частку нацыянальнай інфармацыйнай прасторы:

Да ўвагі карыстальнікаў інтэрнэт-партала таксама прапаноўваюцца такія формы выставачнай работы, як віртуальныя выстаўкі і віртуальныя калекцыі.

З прадстаўленымі дакументамі з фондаў і калекцый бібліятэкі наведвальнікі віртуальных выставак могуць азнаёміцца ў любы час сутак. На віртуальных стэндах – кнігі, рэпрадукцыі, паштоўкі, плакаты, гуказапісы, электронныя дакументы і інш. Інфармацыя структуравана па тэматычных раздзелах. Простая навігацыя з гіперспасылкамі для зручнасці перамяшчэння ў раздзел, які цікавіць, кароткая анатацыя да экспануемых выданняў, адпаведны дызайн палягчаюць успрыманне.

Прадстаўленыя ў фармаце тэматычных сайтаў, відэапрэзентацый і слайд-шоу, гэтыя электронныя рэсурсы ствараюцца да юбілеяў слынных суайчыннікаў, свецкіх і духоўных свят, знамянальных дат у жыцці краіны:

Інтэрнэт-праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі атрымліваюць шырокі рэзананс. Аналагаў такога роду мультымедыйных рэсурсаў мала не толькі ў нашай краіне, але і ў краінах СНД. Выкананыя на належным узроўні і максімальна інфарматыўныя, яны садзейнічаюць:

  • папулярызацыі фондаў бібліятэкі;
  • пашырэнню ведаў па беларускай культуры і гісторыі;
  • ажыццяўленню свабоднага доступу карыстальнікаў да культурнай і гістарычнай спадчыны нашага народа.
Бібліятэкарам