ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка жывапісу Юліі Коба “Тут цёпла”
Песня ў гонар Зялёнай Дубровы
Семінар аб магчымасцях ЭБС “Айбукс.ру”

Выстаўка жывапісу Юліі Коба “Тут цёпла”

Выстаўка жывапісу Юліі Коба “Тут цёпла”
Іншыя Мерапрыемствы
12 сакавіка – 14 красавіка
Дата правядзення
11.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

12 сакавіка ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Тут цёпла”, якая прадставіць жывапісныя пейзажы, кветкавыя нацюрморты, вясновыя партрэты беларускай мастачкі Юліі Коба.

Юлія Коба – мастак, член Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Еўразійская мастацкая садружнасць”, удзельніца шматлікіх выставак, куратар і ўдзельніца пленэраў, заснавальніца арт-студыі “Охра” (Мінск), яе творчы кіраўнік і педагог. Работы Юліі знаходзяцца ў асабістых калекцыях Расіі, ЗША, Англіі і інш.

У экспазіцыі – духмяныя букеты, утульнасць родных абшараў, магія світанкаў, шолах лугавой травы – прырода, якая прачынаецца пасля зімовага сну.

Квітнеючыя грушы, васільковае поле, букеты бэзу, мальвы, флоксы, півоні, лілеі, макі, гладыёлусы, люпіны, цюльпаны, эфектныя сланечнікі, лугавыя травы, дзяўчынка на арэлях, прадстаўленыя ў экспазіцыі, расквітнеюць і распачнуць вясну ў галерэі “Панарама”.


Выстаўка будзе працаваць да 14 красавіка 2024 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.
Наведванне экспазіцыі складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Мерапрыемствы

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Наш курс – эфектыўнасць і якасць!

20.05.2024

З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”, прымеркаваная да Года якасці.



Бібліятэкарам