ГалоўнаяМерапрыемствыЗоркам насустрач
Творчыя заняткі “Вясновы настрой”
У пошуках жывой душы

Зоркам насустрач

Зоркам насустрач
Іншыя Мерапрыемствы
27 лютага – 27 сакавіка
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

Абляцеўшы зямлю ў караблі-спадарожніку,
я ўбачыў, якая прыгожая наша планета.
Людзі, будзем захоўваць і прымнажаць
гэтую прыгажосць, а не разбураць яе.
Юрый Гагарын

З 27 лютага па 27 сакавіка ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) праходзіць выстава “Зоркам насустрач”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Юрыя Гагарына.

Юрый Аляксеевіч Гагарын назаўжды ўпісаў сваё імя ў гісторыю XX стагоддзя, здзейсніўшы 12 красавіка 1961 года першы палёт чалавека ў космас. На касмічным караблі “Усход”, які стартаваў з касмадрома “Байканур”, савецкі касманаўт ажыццявіў арбітальны абарот вакол Зямлі. Палёт доўжыўся толькі 108 хвілін, але стаў найвялікшай сусветнай падзеяй.

Прапанаваныя выданні раскажуць пра жыццё героя-касманаўта, яго любоў да неба і набліжэнне да мары. Акунуць у цёплыя ўспаміны яго родных: маці, жонкі, брата. На выставе можна пазнаёміцца з аўтарскімі працамі Юрыя Гагарына: аўтабіяграфічнай аповесцю “Дорога в космос” і кнігай “Психология и космос”, створанай у сааўтарстве з лекарам-псіхолагам У.І. Лебедзевым, аўтарскі подпіс на вёрстцы якой Юрый Аляксеевіч паставіў 25 сакавіка 1968 года – за дзень да трагічнай гібелі.

Не менш цікавыя дакументы пра гісторыю касманаўтыкі, тых, хто стаяў ля яе вытокаў, развіццё касмічнай тэхнікі, памятныя падзеі з жыцця касманаўтаў.

Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны асэнсаванню і асваенню космасу ў Беларусі, навукоўцам і касманаўтам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай касманаўтыкі.


Час працы выставы адпавядае рэжыму працы чытальнай залы міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам