ГалоўнаяМерапрыемствыНябачныя героі
Адкрыццё другой выстаўкі з цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю” і прэзентацыя кніг Дзмітрыя Чарняўскага
Круглы стол аб асаблівасцях праверкі навуковых прац з дапамогай сістэмы “Антыплагіят”

Нябачныя героі

Нябачныя героі
Іншыя Мерапрыемствы
24 студзеня – 5 сакавіка
Дата правядзення
11.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

24 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі “Нябачныя героі”.

Экспазіцыя арганізавана сумесна з грамадскай дабрачыннай арганізацыяй “Беларускі дзіцячы хоспіс”. Мэта – прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячых хвароб і дзейнасці хоспіса, падтрымаць пацыентаў і іх сем’і, пазнаёміць шырокую грамадскасць з праблемамі такіх сем’яў праз моцныя і глыбокія фотавобразы.

“Нябачныя героі” паказваюць жыццё як цуд, дзе кожны ўдзельнік – магутны добры чараўнік. Выстаўка здзейснена дзякуючы таленту фатографаў Ксеніі Ляговіч (валанцёра, студэнткі) і Ульяны Казакевіч (супрацоўніка хоспіса), якія на дабрачынных пачатках арганізавалі фотаздымку.

Cmok.jpg

У экспазіцыі – партрэты падапечных хоспіса, якія паўстаюць у вобразах беларускіх міфічных персанажаў, героеў беларускіх казак. 45 фотаздымкаў-акенцаў у свет мрояў і надзеі, свет моцнай падтрымкі, сілы і мудрасці народнай традыцыйнай культуры. Кожная магутная сутнасць старажытнага беларускага фальклору валодала не толькі магічнымі здольнасцямі, але і няпростым характарам. І знешнія рысы, і характар міфічных істот перададзены героямі ярка, выразна, красамоўна і жывапісна. 9 рэальных герояў становяцца 9 міфічнымі сутнасцямі, прадстаўленымі ў фотасерыях.


Наведванне выставы ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Час яе работы адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Наведаць экспазіцыю можна да 5 сакавіка 2024 г.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадкасцю.

Мерапрыемствы

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Наш курс – эфектыўнасць і якасць!

20.05.2024

З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”, прымеркаваная да Года якасці.



Бібліятэкарам