ГалоўнаяМерапрыемствыПаралельныя сусветы
Водна-балотныя ўгоддзі: сучасны стан і выкарыстанне
Халакост: без права на забыццё

Паралельныя сусветы

Паралельныя сусветы
Іншыя Мерапрыемствы
17–21 студзеня
Дата правядзення
12.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

17 студзеня адбылося адкрыццё ўнікальнай фотавыставы БЕЛТА “Паралельныя сусветы”.

Аснову фотавыставы складуць архіўныя кадры, якія адлюстроўваюць гісторыю апошніх дзесяцігоддзяў суверэннай Рэспублікі Беларусь і паказваюць, што паралельныя сусветы могуць існаваць адначасова.

Ёсць свет стварэння і развіцця. Свет, у якім захоўваюць традыцыйныя каштоўнасці, выхоўваюць дзяцей, збіраюць ураджай, ведаюць, што такое праца да зносу, што такое рабочая змена ля станка. Свет, у якім шануюць загінулых у Вялікую Айчынную вайну. Свет, які стварае суверэнную Беларусь.

І ёсць свет лозунгаў, адмаўлення, перформансаў і плакатаў... Свет беларускай апазіцыі. Свет, які разбурае, нічога не стварае, толькі патрабуе. Свет, які пераходзіць да насілля і пагроз.

З 17 па 21 студзеня аглядная пляцоўка бібліятэкі адкрыта для бясплатнага наведвання. Гэта цудоўная магчымасць для ўсіх жадаючых азнаёміцца з фотавыставай і атрымаць асалоду ад краявідаў зімовай сталіцы.

Фотавыстава “Паралельныя сусветы” будзе працаваць з 17 па 21 студзеня 2024 года.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Наш курс – эфектыўнасць і якасць!

20.05.2024

З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”, прымеркаваная да Года якасці.



Бібліятэкарам