ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Снежны зайка”
Прэзентацыя кнігі “Нацыянальныя паркі – жамчужыны Беларусі”
Майстар Праванса

Запрашаем на творчыя заняткі “Снежны зайка”

Запрашаем на творчыя заняткі “Снежны зайка”
Іншыя мерапрыемствы
13 студзеня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

13 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Снежны зайка”.

На занятках дзеці зробяць аб’ёмную аплікацыю з выявай зайчыка на заснежанай палянцы. Пушыстыя кавалачкі ваты яны наклеяць па ўсёй паверхні шаблону зайкі, выразанага з белай паперы, размесцяць яго на шчыльным кардоне чорнага колеру і ўпрыгожаць карцінкі белымі сняжынкамі.

Падчас мерапрыемства дзеці паслухаюць вершы і песні пра зіму, пагуляюць у забаўную гульню “Сняжок”.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам