ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар Праванса
Запрашаем на творчыя заняткі “Снежны зайка”
Пісьменнік-грамадзянін

Майстар Праванса

Майстар Праванса
Іншыя Мерапрыемствы
9 студзеня – 11 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Майстар Праванса”, прысвечаная 185-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Поля Сезана (1839–1906), праходзіць з 9 студзеня па 11 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Поль Сезан – выбітны жывапісец канца XIX стагоддзя, чыё імя стала легендарным для наступных пакаленняў мастакоў і аматараў мастацтва.

Жывапіс Сезана ўзнік у пераходную эпоху, якая звязала ў адзін вузел мінулае і будучыню мастацтва. Сезан – класік, які звяргае класічную сістэму жывапісу, і наватар, які ніколі не забывае “старых майстроў”. Ён быў першым і самым буйным прадстаўніком постімпрэсіянізму, які зацвердзіў новае бачанне свету, новыя метады яго выяўлення.

Палотны Сезана суровыя, спакойныя і высакародныя, нацюрморты бездакорна дакладныя, урачыстыя і незвычайна прадметыя, пейзажы велічныя і буйныя, а адушаўлёныя персанажы настолькі паглыбленыя ў сябе, што таксама нагадваюць нацюрморты і пейзажы. Мастак валодаў велізарным талентам каларыста. Жывапіс быў для яго сродкам выяўлення свайго адчування, і перш за ўсё – адчування колеру. Форма любога прадмета ў яго ўяўленні неаддзельная ад колеру, а лінія па-за ім не існуе.

Выстава дасць гледачу шанец адчуць экспрэсію колеру, форм і ліній, іх гармонію і энергію майстра, які кінуў выклік умоўнасцям. Экспазіцыя правядзе наведвальніка па жыцці і творчасці Сезана, дэманструючы рэпрадукцыі знакамітых нацюрмортаў (“Персікі і грушы”, “Букет кветак у вазе”, “Блакітная ваза” і інш.), праванскіх пейзажаў (“Мост над сажалкай”, “Берагі Марны”, “Мора ў Эстаку” і інш.) і найбольш значных партрэтаў (“Мадам Сезан”, “Хлопчык у чырвонай камізэльцы” і інш.). Як многія вялікія майстры, Сезан напісаў мноства аўтапартрэтаў, частка з якіх можна ўбачыць у альбомах. Зверне на сябе ўвагу тэатральнасцю адзін з галоўных твораў выставы – “П’еро і Арлекін”, у якім дасягнута складаная прасторавая раўнавага фігур. Цікава будзе даведацца, чаму карціна “Гульцы ў карты” – адна з самых дарагіх у свеце на знакамітых аўкцыёнах.

Матэрыялы, якія разглядаюць Сезана ў кантэксце яго часу, дапоўняць аповед пра творчую біяграфію жывапісца. Наведвальнікаў парадуюць альбомы вялікага фармату па імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму з рэпрадукцыямі выдатнай якасці. Даведацца падрабязней пра асобу Сезана дапамогуць успаміны яго сябра Амбруаза Валара, чый партрэт таксама прадстаўлены на выставе. У кнізе Валара “Сезан”, напісанай лёгкай і жывой мовай, зафіксаваны шэраг важных выказванняў мастака, дыялогаў з ім, біяграфічных звестак і бытавых звычак. Таксама прадстаўлены кнігі вядомых пісьменнікаў Джэка Ліндсея і Анры Перушо, якія падрабязна раскрываюць біяграфію, перапіскі і шляхі эвалюцыі творчасці знакамітага французскага майстра.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам