ГалоўнаяМерапрыемствыЗахоўваем спадчыну: творчасць, мастацтва, культура
Нясвіж у інтэр’еры часу
Запрашаем на творчыя заняткі “Хатка ў вёсцы”

Захоўваем спадчыну: творчасць, мастацтва, культура

Захоўваем спадчыну: творчасць, мастацтва, культура
Іншыя Мерапрыемствы
4 ліпеня – 29 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

Тэматычная выстава “Захоўваем спадчыну: творчасць, мастацтва, культура” праходзіць з 4 ліпеня па 29 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Асаблівасці характару любога этнасу знаходзяць адлюстраванне ў яго культуры, творчасці і традыцыях. Беларусь – яскравы таму прыклад. Яе самабытная мастацкая культура фарміравалася на працягу стагоддзяў. Стагоддзямі з пакалення ў пакаленне перадаваліся найбагацейшыя духоўныя каштоўнасці, якія праслаўляюць маральнасць чалавека.

У нацыянальных святах і абрадах ва ўсёй шматстайнасці праяўляюцца звычаі і рытуалы, якія падкрэсліваюць багацце і глыбіню народных традыцый. Так, у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны святочны калядны абрад “Калядныя цары”, урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст), вясновы абрад “Юр’еўскі карагод”; з 2020 г. у спіс увайшла культура ляснога бортніцтва. Разнастайнасць традыцыйных культурных каштоўнасцей раскрыюць артыкулы ў выданнях “Беларусь”, “Народная асвета”, “СБ. Беларусь сегодня”.

Беларускія рамёствы цікавяць знатакоў з усяго свету. На сённяшні дзень у краіне налічваецца больш за дзесяць відаў старадаўніх народных промыслаў і мноства майстроў, якія надзяляюць іх сваёй уласнай культурай, эстэтыкай і практычнасцю. У Беларусі асноўнымі матэрыяламі, якія выкарыстоўвалі майстры ў сваёй працы, былі лён, салома, гліна, лаза, поўсць. Таму традыцыйнымі відамі народных рамёстваў сталі ткацтва і вышыўка, бандарная і ганчарная справа, разьба па дрэве, разнастайныя вырабы з лазы і бяросты, валенне. Уся разнастайнасць народных рамёстваў адлюстравана ў публікацыях з выданняў “Беларускі час”, “Культура”, “Витебские вести” і інш.

У 2022 г. спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА папоўніла беларускае саломапляценне. Беларускія вырабы з саломкі не маюць аналагаў у свеце, з’яўляюцца адной з найбольш самабытных форм праявы духоўных каштоўнасцей і мастацкіх традыцый беларусаў. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў Беларусі гэта рамяство набыло новае жыццё, узбагаціла арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі, стала масавым відам сучаснай мастацкай творчасці. Выраз “беларуская саломка” набыло значэнне нацыянальнага брэнда. Падрабязна пра гэты від творчасці можна прачытаць у публікацыях выданняў “Беларуская думка”, “Звязда”, “Сельская газета”.

Усяго на выставе прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 06.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам