ГалоўнаяМерапрыемствыНясвіж у інтэр’еры часу
Выставачны праект “Прыгажосць і традыцыі народнага касцюма”
Захоўваем спадчыну: творчасць, мастацтва, культура

Нясвіж у інтэр’еры часу

Нясвіж у інтэр’еры часу
Іншыя Мерапрыемствы
5 ліпеня – 5 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Выстаўка “Нясвіж у інтэр’еры часу”, прымеркаваная да 800-годдзя горада, праходзіць з 5 ліпеня па 5 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Прырода і лёс шчодра надзялілі Нясвіж шматлікімі багаццямі. Дзякуючы палітычным і гаспадарчым кантактам з Заходняй Еўропай і мусульманскім Усходам, ён быў значным, унікальным і разам з тым класічным прыватнаўласніцкім горадам, адміністрацыйным, гандлёвым, культурным і рэлігійным асяродкам. Нясвіж выстаяў перад стыхіямі войнаў і разбурэнняў і збярог большую частку сваёй дасканаласці. У 1993 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь быў створаны Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік “Нясвіж” – комплекс помнікаў гісторыі, археалогіі і архітэктуры горада, які мае навуковую, гістарычную, мастацкую і культурную каштоўнасць.

На кніжнай выстаўцы вы знойдзеце матэрыял пра ўзнікненне, развіццё, перыяд найвышэйшага росквіту горада, цяжкія часы заняпаду і вялікіх страт, пра яго архітэктурныя асаблівасці, багатую культурную спадчыну.

У раздзеле “Цудоўная спадчына даўніны” можна пазнаёміцца з выданнямі, прысвечанымі выдатным помнікам беларускага дойлідства: “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль” (2015), “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Сады і паркі” (2018), “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў” (2017), “Таямніцы Нясвіжскага замка” А. Бутэвіча (2019), “Несвиж – живая легенда” (2005) і інш.

Гонар Нясвіжа – фарны касцёл, пабудаваны ў 1587–1593 гг. Гэта ўнікальны некропаль княжацкага роду князёў Радзівілаў. У раздзеле “Нясвіжскія святыні” прадстаўлены выданні “Нясвіжскі касцёл Божага Цела” (2006), “Радзивилловский Несвиж. Росписи костела Божьего Тела” В. Бажэнавай (2010), “Беларусь сакральная” (2014), “Святыня Несвижа” (2016).

Раздзел “Горад з багатай гісторыяй” знаёміць са шматлікімі навуковымі артыкуламі па гісторыі Нясвіжа, надрукаванымі ў матэрыялах канферэнцый, зборніках, часопісах, такіх як “Шляхам пошукаў і адкрыццяў” (2013), “Нясвіжскія зборы Радзівілаў” (2002), “Музы Нясвіжа” (1997) і інш.

У раздзеле “Старажытны і малады” размешчаны выданні аб сучасным жыцці Нясвіжа: “Несвиж в судьбах моего поколения” У. Дражына (2023), “Это наша с тобой биография…” (2013), “Не ведае культура межаў” (2006), “Нясвіж. Да роднага краю з любоўю” (2023).

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам