ГалоўнаяМерапрыемствыМоцная сям’я – моцная дзяржава
Музыканты-аматары запрашаюць
Размова з адвакатам аб асноўных зменах у Кодэксе аб адукацыі

Моцная сям’я – моцная дзяржава

Моцная сям’я – моцная дзяржава
Іншыя Мерапрыемствы
15–29 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 15 па 29 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Моцная сям’я – моцная дзяржава”, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і (15 мая).

Нягледзячы на шматвяковую гісторыю матэрыяльнага і духоўнага развіцця цывілізацыі, пытанні сямейных адносін, шлюбу і выхавання дзяцей па-ранейшаму застаюцца актуальнымі ў трэцім тысячагоддзі. Сям’я як асноўны элемент грамадства была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Галоўная роля сям’і ў фарміраванні чалавека прызнаецца сусветнай супольнасцю. Усеагульнай дэкларацыяй праў чалавека сцвярджаецца, што сям’я – натуральная асноўная ячэйка грамадства.

Глабалізацыя нясе пагрозу інстытуту сям’і. З’яўляюцца новыя “сацыяльныя вірусы” – мода на бяздзетнасць, цацачных дзяцей як на стыльны аксесуар, павялічваецца колькасць дзяцей, якія выхоўваюцца па-за сям’ёй або ў няпоўнай сям’і. Сёння ва ўсім свеце існуе сур’ёзная праблема няпоўных сем’яў і велізарнай колькасці разводаў. Губляюцца традыцыйныя палажэнні інстытута шлюбу. У многіх краінах распрацаваны цэлыя стратэгіі дэмаграфічнага развіцця.

У Рэспубліцы Беларусь дзяржаўная сямейная палітыка выступае адным з ключавых напрамкаў сацыяльнай палітыкі і адной з асноў дэмаграфічнай бяспекі. Да відаў дзяржаўнай падтрымкі адносяцца: акты заканадаўства, якія рэгламентуюць шлюбы, разводы, становішча дзяцей у сем’ях, аліментныя абавязкі; ахова мацярынства і дзяцінства, умовы занятасці і рэжым працы працуючых жанчын-маці і да т.п.; дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей; сямейны капітал; падтрымка пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылля для шматдзетных і маладых сем’яў; ільготы шматдзетным сем’ям, сем’ям з дзецьмі-інвалідамі і іншым з асобных катэгорый сем’яў; дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога.

Кожная краіна выбірае свой шлях у фарміраванні сямейнай палітыкі. Для Беларусі гэтая тэма мае статус дзяржаўнага значэння. Пытанні сям’і прыярытэтныя, менавіта ў дзецях мы бачым свой працяг, а ў сям’і – моцную аснову нашай дзяржавы.

На выставе прадстаўлены больш за 70 дакументаў: манаграфіі, навучальныя дапаможнікі, аўтарэфераты дысертацый, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў па актуальных праблемах прававога рэгулявання сямейных адносін.

Выстава адрасавана навуковым работнікам, юрыстам-практыкам, спецыялістам у галіне сямейнага права, натарыусам, адвакатам, магістрантам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі сямейнага права і яго міжгаліновага ўзаемадзеяння.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў галіне абароны сям’і
  • Інстытут сямейна-прававой адказнасці ў рамках заканадаўства Садружнасці Незалежных Дзяржаў
  • Рэгуляванне шлюбна-сямейных адносін на нацыянальным узроўні
  • Адказнасць за невыкананне або неналежнае выкананне аліментных абавязацельстваў
  • Дзіця і яго правы

Карысныя спасылкі:


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам