ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб асноўных зменах у Кодэксе аб адукацыі
Моцная сям’я – моцная дзяржава
Чараўнік з краіны маленства

Размова з адвакатам аб асноўных зменах у Кодэксе аб адукацыі

Размова з адвакатам аб асноўных зменах у Кодэксе аб адукацыі
Іншыя мерапрыемствы
18 мая
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

Тэма размовы – “Новыя правілы прыёму ў навучальныя ўстановы: абноўлены Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Што зменіцца для абітурыентаў ВНУ з 2023 года
  • Як будзе праходзіць залічэнне ў ССНУ
  • Хто мае права на льготы пры паступленні
  • Якія змены ў Кодэксе аб адукацыі паўплываюць на звыклае жыццё школ
  • Змены ў правілах прыёму ў беларускія гімназіі
  • Новаўвядзенні, якія закранаюць выхаванцаў дашкольных устаноў
  • Інклюзіўная адукацыя праз прызму новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі
  • Дыстанцыйнае навучанне як самастойная форма атрымання адукацыі

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб новых правілах паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь адкажуць загадчыца спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г. Мінска “Эканоміка Маёмасць Інвестыцыі” Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Святлана Білейчык і адвакат Наталля Шэпіцька.

Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам