ГалоўнаяМерапрыемствыПрастора і кантэкст: сучасная сусветная архітэктура
Запрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з шахматнай казкай”
Сэрца, якое мілуе

Прастора і кантэкст: сучасная сусветная архітэктура

Прастора і кантэкст: сучасная сусветная архітэктура
Іншыя Мерапрыемствы
11 лістапада – 4 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 11 лістапада па 4 снежня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць тэматычная кніжна-ілюстрацыйная выстава “Прастора і кантэкст: сучасная сусветная архітэктура”.

Архітэктура ва ўсе часы цесна звязана з гісторыяй развіцця грамадства, якая адлюстроўваецца ў творах дойлідства. У розныя гістарычныя эпохі змяняюцца мастацкія ідэалы, уяўленні аб прыгажосці, што ўплывае на змену стылістычных пераваг. Мастацтва архітэктуры знаходзіцца ў бесперапынным развіцці: з удасканаленнем тэхналогій збудаванні становяцца ўсё больш наватарскімі, архітэктары прапануюць самыя нечаканыя рашэнні, ператвараючы сучаснае дойлідства ў буйнамаштабны дызайн.

Выстава знаёміць з аўтарскімі канцэпцыямі, якія адлюстроўваюць актуальныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця сучаснай архітэктуры. Прадстаўлены кнігі па праектаванні і будаўніцтве, дызайне архітэктурнага асяроддзя і найноўшых канструктыўных сістэмах. Увазе наведвальнікаў прапанаваны вядомыя замежныя часопісы “AIT”, “Architektur.aktuell”, “Architectural design”, “Architectural Digest”, “Architectural Record”, “Domus”, “Der Baumeister”, “Проект Россия” і іншыя.

Асобны раздзел прысвечаны даследаванням па гісторыі развіцця сучаснай беларускай архітэктуры. Жывую цікавасць выкліча часопіс “Архитектура и строительство” – аўтарытэтнае выданне для прафесіяналаў у галіне архітэктуры, праектавання, дызайну інтэр’ераў, ландшафтнага дызайну, будаўніцтва. Кожны выпуск часопіса дае магчымасць чытачам быць максімальна ўцягнутымі ў асноўныя падзеі ў будаўнічым свеце, павысіць свой прафесійны ўзровень, даведацца аб разнастайнасці дасягненняў беларускага дойлідства.

Сучасны архітэктурны будынак – гэта маленькая мадэль адлюстравання свету. Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, шчодра ілюстраваны і паслужаць бясцэннай крыніцай інфармацыі і натхнення для архітэктараў, ландшафтных дызайнераў і даследчыкаў у галіне сучаснай архітэктуры.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам