ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з шахматнай казкай”
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Мышкіна радасць”
Прастора і кантэкст: сучасная сусветная архітэктура

Запрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з шахматнай казкай”

Запрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з шахматнай казкай”
Іншыя мерапрыемствы
19 лістапада
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

19 лістапада ў музеі кнігі адбудуцца музейныя чытанні казкі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Загадка прынцэсы Агнэсы”.

Вам падабаецца адгадваць загадкі? Прынцэса Агнэса прыдумала загадку для каралёў, прынцаў, імператараў і цароў, каб праверыць іх розум і выбраць сабе жаніха. Чым скончылася казка?

Запрашаем далучыцца да чытанняў і пазнаёміцца з шахматнай казкай пра Агнэсу.

На творчай сустрэчы будзем разам чытаць казку, маляваць прынцэсу Агнэсу і яе казачнае каралеўства, а таксама гуляць з шахматнымі фігурамі.


Мерапрыемства разлічана на дзяцей 8–10 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com.

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам